Сёння на мультылэйбле «Пяршак» мы выдаем кранальны альбом It’s Awful You ад маладой менскай банды That’s My Kingdom – у гэтых хлопцаў атрымалася крута спалучыць вечнасць брыт-року і настальгію 8-бітнага сусвету. З лёгкай рукі творцаў стары добры піксель і рамантычныя гітарныя рыфы сплятаюцца ў музычны ўзор вечнага юнацтва.
Партатыўная гульнюха Game Boy ад Nintendo скарыла падлеткавы рынак 90-х, а яе немудрагелісты 4-канальны стэрэа і сёння адгукаецца ў пасталелых сэрцах акордамі сімвалічных пачуццяў. Гэтую 8-бітную рэверберацыю хлопцы з That’s My Kingdom з любоўю выкарыстоўваюць у сваіх ёмістых мастацкіх творах. Яны спяваюць пра ўцёкі ад рэальнасці, палітычных і эканамічных праблем, пра непрыемнае, глейкае, цягучае і ўсёпаглынальнае каханне, пра тое, што адбываецца, калі дасягаеш кропкі жыцця, пасля якой ідуць цітры. А фонам валяць адрэналінавыя геймбой-пасажы з тых часоў, калі мы ўсе былі героямі з коміксаў, кніг і фільмаў.
Сачыць за музыкамі можна тут:
Вконтакте | Soundcloud | Bandcamp
Падзякаваць музыкам можна тут:
A touching album It's Awful You by a young Minsk crew That's My Kingdom. These guys were managed to abruptly connect eternity Brit-rock and nostalgic 8-bit universe. The authors had set the fashion of oldie but goodie pixel and romantic guitar riffs to be woven into the eternal youth musical pattern.