РЭЛІЗ

Грёзы «Нелюбов»

Публікуем на «Першаку» свежы сінгл беларускага глэм-электроншчыка Нялюбава. Гэты трэк пра тое, як яркае сонца кахання раптоўна гасне, і, на жаль, не ў абодвух сэрцах адначасова. Зірні ў твар сваёй зімовай журбы.

 

Мастэрынг, саўнд-дызайн – Саша Балаган
Дызайн вокладкі – Дыяна Ландычэнка 

 

Пісьменнік Андрэй Дзічэнка – пра сінгл: «Паміж “мечтами” (“марамі”) і “грёзами” (“мроямі”) часта ставяць знак роўнасці, але першае хутчэй кажа пра крокі на шляху да Сонца, а другое грунтуецца на сырых сценах неспасціжнага. Новы сінгл Нялюбава “Грёзы” – гэта імклівыя ўцёкі з турмы памяці ў момант, калі месяцовая дарожка акрэсліла сцежку ў чорным гушчары. Сляды, яны не бываюць яркіх колераў. Ад таго прыкметныя, ад таго на ніжняй мяжы спектру. Ад таго часта бывае цяжка змыць з іх палатно стужкі часу».

 

Прэзентацыя сінгла ў Менску адбудзецца 2 снежня ў 21:00 у бары Doodah King.

 

«Нелюбов» у сеціве:

VK   |   Soundcloud   |   Instagram   |   FB

DOWNLOAD 14 МБ