РЭЛІЗ

Акустыка Avias

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Альтэрнатыўны менскі бэнд Avias вырашыў паэксперыментаваць і часова зачахліў свае прымочкі і педалі. Сёння на «Першаку» ты пачуеш і спампуеш новы альбом «Акустыка» – нешта знаёмае і блізкае да эмцівішнага анплагету з цэлым россыпам запрошаных айчынных і не толькі музычных зорак.

 

Кожны трэк – гэта лірычнае пераасэнсаванне старога баевіка з калекцыі бэнду і адначасова зорная «фітуля» з сяброўскім музыкам. У запісе альбома прынялі актыўны ўдзел: Стас Мытнік (Akute), Валерыя Валадзько («Гаротніца»), Костя Чалых («Мои ракеты вверх»), Вова Казлоў (Re1ikt), Стас Ламакін (The Toobes), Лявон Вольскі aka Volski.

На выхадзе ў Avias атрымаўся шчыры і ёмісты сэт радыйнага (у лепшым сэнсе гэтага слова) фармату. Кожны з музычных партнёраў з усёй сур’ёзнасцю ажыццявіў сваю творчую ін’екцыю ў першапачатковы хімічны склад трэкаў, дадаўшы ім прыемнай «уласнасці». Дакладна можна сказаць, што ў гэтага матэрыялу якасная акустыка.

 

 

Avias: Раман Сухоцкі (вакал, гітара), Vicky Fatez (бубны), Сяргей Налівайка (бас), Зміцер Ярмола (гітара)

 

Thanx to:

Ілля Пятровіч (клавішы ў «Лепш за цябе» і «Рай»), Сяргей Паўлаў (перкусія ў «Н»), Алег Даманчук (запіс вакалаў), Зміцер Каршановіч (запіс бубнаў і акустычных гітар), Косця Пыжоў (звядзенне і мастэрынг).

 

Alternative Minsk band Avias decided to experiment and temporarily hid their gadgets and pedals. Today at "Piarshak" you can listen to, and download the new album “Akustyka” (“Acoustic”) – something familiar and close to unplugged MTV with the whole bulk of invited national idols and foreign music stars.

 

DOWNLOAD 43 МБ
«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.