Як абраць вінілавы прайгравальнік?

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • ЧИТАТЬ ПО-РУССКИRUS

І вось ты гарыш жаданнем абзавесціся вінілавым прайгравальнікам. Рыхтуйся, выбар аўдыясістэмы тваёй мары – даволі зацягнуты працэс. Інфармацыі, якую давядзецца праштудзіраваць, набярэцца на важкі кніжны том, а падчас карыстання будуць узнікаць усё новыя і новыя пытанні. У адным артыкуле немагчыма змясціць усе нюансы, пра якія трэба памятаць, калі шукаеш той самы вінілавы прайгравальнік, але мы паспрабавалі.

Вініл – захапленне, якое патрабуе поўнага ўцягнення ў працэс, адчувальных грашовых укладанняў і львінай долі вольнага часу. Не адна сотня даляраў сыдзе толькі на набыццё неабходнага тэхнічнага абсталявання, цана абслугоўвання вінілавых прайгравальнікаў таксама вялікая. Кошт саміх пласцінак мы яшчэ нават не закранулі. Нягледзячы на ўсе мінусы дадзенага хобі, аматары аналагавага гуку пацвердзяць: вініл вяртае каштоўнасць музыкі, дорыць непараўнальны ні з чым музычны вопыт і надае дадатковы сэнс існавання. З адной агаворкай: калі гэтае хобі сапраўды тваё.

 

 

Слоўнік:

 

 Вінілавы прайгравальнік  – гэта не грамафон або патэфон, якія з'яўляліся самадастатковымі прыладамі прайгравання ў першай палове 20 стагоддзя. Сучасны прайгравальнік вінілу – адзін з кампанентаў стэрэасістэмы, для якой патрэбны фонакарэктар, узмацняльнік, акустычныя сістэмы і злучальныя кабелі. Канешне, існуюць і прылады «ўсё ў адным», так званыя «камбайны», якія маюць убудаваныя ўзмацняльнік, калонкі ды іншы функцыянал, напрыклад USB-раздым для падлучэння да камп’ютара. Звяртаць на іх увагу мы не рэкамендуем, бо прайгравальнікі all inclusive, як правіла, невысокага класу. Чорны спіс вінілавых меламанаў узначальваюць бюджэтныя прайгравальнікі фірмаў ION, WATSON, Crosley. Такі прайгравальнік з'яўляецца хутчэй элементам інтэр'еру, чым якаснай крыніцай гуку.

 Планшайба (апорны дыск, блін)  – дыск, на які кладзецца пласцінка.

 Танарм  – рычаг, да якога мацуецца картрыдж з іголкай.

 Процівага  – грузік, які дазваляе балансаваць танарм і рэгуляваць прыціскную сілу іголкі.

 Антыскейтынг  – спецыяльная сістэма процівагі, якая дазваляе папярэдзіць адвольнае перасоўванне гуказдымальніка пад уздзеяннем цэнтрабежнай сілы.

 Картрыдж (галоўка гуказдымальніка)  – адна з самых важных частак прайгравальніка, якая адказвае за счытванне музыкі з пласцінкі. Складаецца з трох элементаў: іголкі, якая баразніць канаўкі вінілавай пласцінкі, кансолі, на якой мацуецца іголка, і пераўтваральніка механічных ваганняў іголкі ў электрычны сігнал.

 Фонакарэктар  – узмацняе і карэктуе сігнал, які паступае з галоўкі гуказдымальніка. Сам па сабе сігнал вельмі слабы ў параўнанні з іншымі крыніцамі гуку, вось таму і патрабуе карэкцыі. Многія непрафесійныя прайгравальнікі маюць убудаваны фонакарэктар. Такую мадэль не рэкамендуем браць, калі ты разлічваеш на далейшы апгрэйд сваёй вінілавай аўдыясістэмы.

 LP (Long Play Record)  – альбом або 12-дзюймовая (30 см) ці, радзей, 10-дзюймовая доўгайграючая пласцінка з хуткасцю кручэння 33⅓ абаротаў на хвіліну. Час яе гучання ў сярэднім складае каля 40 хвілін. На адзін бок пласцінкі магчыма запісаць 20-25 хвілін музыкі.

 Single (Single Play Record)  – 7-дзюймовая (18 см) пласцінка з хуткасцю кручэння 45 абаротаў на хвіліну (саракапятка) з адным або двума трэкамі (песнямі) на кожным баку.

 

 

 

Асноўныя фактары пры выбары
прайгравальніка

 

 

 1.  Кошт 

Кошты прайгравальнікаў сур'ёзна адрозніваюцца ў залежнасці ад матэрыялу і якасці вырабу «стала» і танарма, магчымасцяў па мадэрнізацыі, дадатковага функцыяналу, галоўкі гуказдымальніка. Немалаважную ролю граюць дызайн і знакамітасць вытворцы.

Дарагія мадэлі маюць масіўны «стол», каб гасіць вібрацыі, танармы, якія маюць больш тонкую наладу (напрыклад, ручное рэгуляванне кручэння дыска), і шырокія магчымасці для апгрэйду. На сярэдніх і бюджэтных прайгравальніках хуткасць проста пераключаецца паміж «33⅓» і «45», а часам і зусім фіксаваная. Ніякіх дадатковых рэгуляванняў не прадугледжана.

Існуюць спецыяльныя прайгравальнікі для дыджэяў. Іх лёгка пазнаць па наяўнасці паўзунковага рэгулятара «pitch» – гэта плаўны рэгулятар хуткасці, што зводзіць розныя музычныя кампазіцыі да аднаго тэмпу.

 

 2.  Вага 

Добры прайгравальнік павінен мець прыстойную вагу. Як правіла, прылады вагой менш за 7 кг прызначаныя для самых непатрабавальных аўдыяфілаў. У прыватнасці, цяжкай павінна быць планшайба прайгравальніка. З іншага боку, некаторыя сучасныя вытворцы сталі рабіць бліны і танармы з карбону. Карбон з'яўляецца адносна лёгкім матэрыялам, таму такія прайгравальнікі могуць захаваць якасць і пры малой вазе.

 

 3.  Картрыдж 

Якасны прайгравальнік павінен падтрымліваць замену іголкі і картрыджа. Пасля набыцця прылады картрыдж варта замяніць: як правіла, першапачаткова прайгравальнікі прадаюцца з бюджэтнымі або (у выпадку набыцця патрыманай прылады) зношанымі камплектуючымі. Таксама варта паклапаціцца аб даступнасці замяняемых элементаў, бо яны не ўніверсальныя.

Картрыджы існуюць у двух відах: MM і MC. У галоўках тыпу MM (ад англ. Moving Magnet – «рухомы магніт») магніт злучаны з іголкатрымальнікам. Электрычны сігнал генеруецца ваганнямі іголкі, якія прыводзяць магніт ў рух адносна нерухомай шпулькі.

У картрыджах MC (ад англ. Moving Coil – «рухомая шпулька») усё наадварот: да іголкатрымальніка далучана шпулька, якая рухаецца адносна нерухомых магнітаў. Для картрыджаў розных тыпаў патрабуюцца розныя фонакарэктары, бо ўзровень выходнага сігналу ў іх розны.

У камплекце з прайгравальнікам практычна заўсёды пастаўляецца картрыдж тыпу MM, але багата аўдыяфілаў аддаюць перавагу MC-галоўкам з іх больш мяккай і падрабязнай перадачай гуку. Большасць з такіх галовак, на жаль, не падтрымліваюць замену іголкі, так што мяняць давядзецца ўвесь картрыдж.

Пры выбары недарагога прайгравальніка звярні ўвагу на мадэлі са стандартным (тыпавым) прымацаваннем галоўкі. Тады ты зможаш не толькі лёгка знайсці замену, калі тэрмін службы старой скончыцца, але і мадэрнізаваць свой прайгравальнік, набыўшы галоўку больш высокага ўзроўню. Не забывайся ўдакладняць у прадаўца тып галоўкі – MC або MM.

 

 

 

 4.  Тып завострывання іголкі 

Як правіла, на бюджэтных варыянтах устаноўлены сферычныя іголкі. Аматары вінілу са стажам звычайна аддаюць перавагу іглам з эліптычным завострываннем. Таксама ўлічвай, што наяўнасць рэгулявання ціску іголкі і антыскейтынгу кажа аб высокім класе прайгравальніка.

 

 5.  Прывад прайгравальніка 

Адрозніваюць тры віды прываду: прамы, пасікавы і ролікавы. Дадзеная характарыстыка адказвае за механічны прынцып, па якім планшайба прыходзіць у рух пры прайграванні пласцінкі.

Прамы прывад падыдзе для скрэтчынгу і іншых дыджэйскіх фішачак. Меламаны ж часцей аддаюць перавагу прывадному пасу: у большасці выпадкаў ён забяспечвае больш раўнамернае кручэнне дыска і меншы каэфіцыент дэтанацыі. Ролікавы прывад з'яўляецца найменш распаўсюджаным з-за высокага ўзроўню вібрацыі, якая перадаецца дыску ад рухавіка. Зрэшты, ёсць прыклады якасных прайгравальнікаў з ролікавым механізмам, праца якіх не выклікае нараканняў, так што свае прыхільнікі ёсць ва ўсіх тыпаў прывадаў.

 

 6.  Ручная праца ці аўтамат 

Прайгравальнік можа быць аўтаматызаваны цалкам або часткова, маючы толькі аўтаспын. У канструкцыі мадэляў з ручной сістэмай аўтаматыка наогул адсутнічае.

Поўны аўтамат прадугледжвае, што пры націсканні кнопкі танарм сам зрушваецца ў бок пласцінкі, апускаецца на яе, а пасля заканчэння прайгравання падымаецца і паркуецца на спецыяльную апору. Пры наяўнасці толькі функцыі аўтаспыну танарм даводзіцца апускаць на пласцінку ўручную, затое пасля заканчэння прайгравання ён падымаецца аўтаматычна. Гэта дазваляе пазбягаць лішняга зносу іголкі на халастым ходзе.

У прайгравальніках з ручной сістэмай карыстання даводзіцца самому апускаць і падымаць танарм. Варта памятаць, што ўнясенне дадатковай электронікі і механізмаў у канструкцыю прайгравальніка прыкметна падвышае яго кошт і адмоўна адбіваецца на якасці гучання. Таму пры выбары прайгравальніка, асабліва бюджэтнага, цалкам можна абысціся без такіх варыянтаў, як электроннае пераключэнне хуткасцяў, аўтаматычны прывад і USB-выхад.

 

 

 

Вінтаж ці наваробак?


Пік развіцця вінілавых прайгравальнікаў быў дасягнуты ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Гэта той самы выпадак, калі навей не значыць лепш: старыя прайгравальнікі з Германіі збіраліся педантычнымі немцамі, а з Японіі – адказнымі японцамі. У плане суадносін кошт/якасць прыкметна перамагаюць патрыманыя прылады. Падобныя па якасці да новых ці нават лепшыя за іх, б/у прылады можна набыць за ўдвая меншы кошт. Але гэтыя параўнання даволі ўмоўныя, таму што рынак патрыманых прылад – руская рулетка, і шмат што вырашае выпадак. Кошт прайгравальнікаў у сталіцах і рэгіёнах таксама часам значна адрознівацца. Але ты можаш злавіць птушку шчасця і набыць якасны апарат, істотна пры гэтым зэканоміўшы.

Май на ўвазе, што з наваробкам ты таксама атрымліваеш гарантыю замены або вяртання прайгравальніка. З рамонтам таксама не будзе праблем: вытворцы прапануюць сэрвіс і неабходныя камплектуючыя. Затое рэанімацыя ўжыванага апарата можа прынесці нямала цяжкасцяў. Мала таго, што яго адразу давядзецца добра пачысціць і змазаць, дык яшчэ і неабходныя камплектуючыя (картрыджы, іголкі, кандэнсатары) могуць перавысіць яго кошт.

 

 

 

Прайгравальнікі родам з СССР


На жаль, айчынныя распрацоўкі моцна адставалі ад сусветных, і савецкі прайгравальнік, вядомы са школьных часоў, не заўсёды годны апарат для хатняга прайгравання. Існуюць, праўда, і нядрэнныя савецкія прыклады: «Электроника Б1-01», «Электроника ЭП-060», «Электроника-001». Пры выбары савецкага прайгравальніка звярні ўвагу на лікавы індэкс у назве. Калі першая лічба «2» ці «3» – апарат належыць да другога або трэцяга класу адпаведна і наўрад ці задаволіць патрэбы прасунутага аўдыяфіла.

Тут табе дапаможа і знешні выгляд. Калі прайгравальнік моцна патрапаны часам, а на яго корпусе ёсць трэшчыны і сколы, гэта непасрэдна сведчыць аб дрэнным абыходжанні былога гаспадара. Вазьміся за ручку танарма ў месцы яго мацавання да ножкі, асцярожна павадзі яе з боку ў бок. Ёсць люфт? Не бяры.

Абавязкова скарыстайся магчымасцю паслухаць прайгравальнік, перш чым набыць, і пацікаўся ў прадаўца, якія яго камплектуючыя і наколькі складана іх дастаць.

 

 

 

Догляд і абслугоўванне


Пры першым уключэнні прайгравальнік неабходна наладзіць, бо, няслушна адрэгуляваны, ён будзе не толькі дрэнна гучаць, але і можа пашкодзіць пласцінку, а таксама значна знізіць час жыцця галоўкі гуказдымальніка.

Пры ўсталёўцы прайгравальніка на стойку трэба падумаць аб антывібрацыйных аксэсуарах. Яны могуць значна знізіць уплыў вібрацыі і рэзанансу, якія будуць чутныя пры прайграванні.

За вінілавымі пласцінкамі таксама неабходны догляд. Для гэтага існуюць антыстатычныя шчоткі, прылады для чысткі і нават мыцця пласцінак. Яны падоўжаць жыццё як самім пласцінкам, так і галоўцы гуказдымальніка.

 

 

 

Прайгравальнікі для пачаткоўцаў


Вінілавы рынак працягвае пашырацца, і выбар недарагіх прайгравальнікаў яшчэ ніколі не быў такім шырокім. Такіх мадэляў, як Pro-Ject Elemental (~ $255), Rega Planar 1 (~ $340) і Denon DP-29F (~ $160), даволі шмат, роскід коштаў сярод іх невялікі і агульныя характарыстыкі таксама падобныя. Але нічога звышнатуральнага ад такіх прайгравальнікаў не чакай, затое пласцінкі табе не сапсуюць. Вось яшчэ некалькі мадэляў для тых, хто зацікавіўся прадметам, але не настолькі, каб думаць пра апгрэйд сваёй хатняй аўдыясістэмы ў бліжэйшы час:

 1.  Audio-Technica AT-LP3 (~ $270)

Японская фірма Audio-Technica даўно не пачатковец на музычным рынку. Яна пастаўляе абсталяванне для буйных спартыўных мерапрыемстваў, такіх як Чэмпіянат свету па футболе, і робіць адны з самых лепшых картрыджаў у свеце. Гэтая бюджэтная мадэль зроблена па кітайскім шаблоне, з убудаваным фонакарэктарам і функцыяй аўтаматычнага прайгравання. Гук, канешне, жадае лепшага, але мадэль вабіць сваёй даступнасцю.

 2.  Lenco L-3808 (~ $300)

Technics-падобная мадэль швейцарскага вытворцы. Але не варта цешыць сябе раней часу: выраблена яна, хутчэй за ўсё, у Кітаі – у краіне з нелепшай рэпутацыяй вытворцы гуку. Аднак сістэма прамога прываду ў Lenco – яе сакрэтная зброя, што ўздымае мадэль над яе коштавай катэгорыяй.

 3.  Elipson Omega 100 (~ $400)

Разыначкай французскай Omega з'яўляецца тое, што яна не капіруе часткі Pro-Ject або Rega, у адрозненне ад многіх іншых навамодных вытворцаў. Elipson Omega 100 прапануе ў меру інавацый, дастаткова стылю і змешвае ўсё гэта з якасным гучаннем.

 

 

Самавітыя мадэлі для тых, хто вырашыў
заняцца вінілам усур'ёз

 

Як ужо згадвалася вышэй, аўстрыйскі Pro-Ject і анлійская Rega – значныя гульцы высокай коштавай катэгорыі, але іх канкурэнты таксама не спяць у шапку. Апетыт меламанаў больш за ўсё распальваецца такімі мадэлямі, як адроджанай легендай Technics SL-1200GR (~ $1700), Pro-Ject 6 Perspex SB (~ $1900) ці Rega RP8 (~ $2100).

 1.  Thorens TD 203 (~ $800)

Адно з самых вялікіх імёнаў у гісторыі вінілавых прайгравальнікаў. З кожным разам гэтая швейцарская мадэль здзіўляе рынак новым дызайнам, штурхаючы наперад гукавае начынне. Мадэль мае дзве хуткасці і ўключае ў сябе танарм TP-82 і картрыдж TAS 257 MM.

 2.   Elipson Omega 100 RIAA BT Carbon Black (~ $940)

Асноўным матэрыялам гэтай удасканаленай Omega з’яўляецца лёгкі карбон. Ты таксама атрымаеш картрыдж Ortofon 2M Red, які грае вініл не толькі на хуткасцях 33⅓ і 45, але і на 78 аб/хв. Дэка падлучаецца да любой сумяшчальнай прылады з Bluetooth, а ўключаны USB-порт дазваляе ствараць лічбавыя копіі.

 

 

Прайгравальнікі для профі

 

Нашая ўлюбёная рубрыка: уявім, што ў цябе няма абмежаванняў у бюджэце.

 1.  Pro-Ject Classic (~ $1200)

Можна падумаць, што гэтая мадэль была выпушчана дзесьці ў 70-х, і назва тое пацвярджае. Але начынка Pro-Ject Classic цалкам сучасная, з двух’яруснай канструкцыяй для ідэальнай гукаізаляцыі і нізкага ўзроўню шуму. Танарм тут зроблены з карбону і алюмінію + прыемная акалічнасць – унікальны картрыдж Ortofon 2M Silver.

 2.  T+A G2000 R (~ $7000)

Насамрэч прайгравальнік тут не самае важнае. Так, шайба добрай якасці, моцная і крэпкая для поўнай гукавай атакі. Не, мы галасуем за T+A, таму што мадэль дазваляе замяняць фонакарэктар разам з яе танармам Clearaudio і картрыджам MC-2.

 3.  Origin Live Sovereign (з танармам Enterprise C) (~ $8150)

Вельмі незвычайны па дызайну прайгравальнік. І хоць у такім выглядзе ён быў выпушчаны ў 2009 годзе, але кожная частка гэтага прайгравальніка абнаўлялася і паляпшалася. Вось так і атрымаўся адзін з лепшых прайгравальнікаў, які можна знайсці ў любой кропцы свету. Канешне, калі ты маеш столькі грошай на яго.

 

Фота by unsplash.com, amazon.com

И вот ты горишь желанием обзавестись виниловым проигрывателем. Готовься, выбор аудиосистемы твоей мечты – довольно затянутый процесс. Информации, которую придется проштудировать, наберется на книжный том, а во время пользования будут возникать все новые и новые вопросы. В одну статью невозможно вместить все нюансы, о которых нужно помнить, когда ищешь тот самый виниловый проигрыватель, но мы попытались.

Винил – увлечение, которое требует полного вовлечения в процесс, ощутимых денежных вложений и львиной доли свободного времени. Не одна сотня долларов уйдет только на приобретение необходимого технического оборудования, цена обслуживания виниловых проигрывателей также немаленькая. Это мы еще стоимость самих пластинок не затронули. Несмотря на все минусы данного хобби, любители аналогового звука могут подтвердить: винил возвращает ценность музыки, дарит несравненный ни с чем музыкальный опыт и придает дополнительный смысл существования. С одной оговоркой: если это хобби действительно твое.

 

 

Словарь:

 

  Виниловый проигрыватель  – это не граммофон или патефон, которые являлись самодостаточными устройствами воспроизведения в первой половине 20 века. Современный проигрыватель винила – один из компонентов стереосистемы, для которой нужны фонокорректор, усилитель, акустическая система и соединительные кабели. Конечно, существуют и устройства «все в одном», так называемые «комбайны», которые имеют встроенные усилитель, колонки и другой функционал, например USB-разъем для подключения к компьютеру. Обращать на них внимание мы не рекомендуем, так как проигрыватели all inclusive, как правило, невысокого класса. Черный список виниловых меломанов возглавляют бюджетные проигрыватели фирм ION, WATSON, Crosley. Такой проигрыватель является скорее элементом интерьера, чем качественным источником звука.

 Планшайба (опорный диск, блин)  – диск, на который ложится пластинка.

 Тонарм  – рычаг, к которому крепится картридж с иглой.

 Противовес  – грузик, который позволяет балансировать тонарм и регулировать прижимную силу иглы.

 Антискейтинг  – специальная система противовеса, которая позволяет предупредить произвольное перемещение звукоснимателя под воздействием центробежной силы.

  Картридж (головка звукоснимателя)  – одна из самых важных частей проигрывателя, которая отвечает за считывание музыки с пластинки. Состоит из трех элементов: иглы, которая бороздит канавки виниловой пластинки; консоли, на которой крепится игла; и преобразователя механических колебаний иглы в электрический сигнал.

 Фонокорректор  – усиливает и корректирует сигнал, поступающий с головки звукоснимателя. Сам по себе сигнал очень слабый по сравнению с другими источниками звука, поэтому требует коррекции. Многие непрофессиональные проигрыватели имеют встроенный фонокорректор, однако такую модель мы не советуем брать, если ты рассчитываешь на дальнейший апгрейд своей виниловой аудиосистемы.

 LP (Long Play Record)  – альбом или 12-дюймовая (30 см), реже 10-дюймовая, долгоиграющая пластинка со скоростью вращения 33⅓ оборотов в минуту. Время ее звучания – в среднем 40 минут. На одну сторону пластинки можно записать 20-25 минут музыки.

 Single (Single Play Record)  – 7-дюймовая (18 см) пластинка со скоростью вращения 45 оборотов в минуту (сорокапятка) с одним или двумя треками (песнями) на каждой стороне.

 

 

 

Основные факторы при выборе
проигрывателя

 

 

 1.  Стоимость 

Цены проигрывателей серьезно отличаются в зависимости от материала и качества изготовления «стола» и тонарма, возможностей по модернизации, дополнительного функционала и головки звукоснимателя. Немаловажную роль играют дизайн и известность производителя.

Дорогие модели имеют массивный «стол», чтобы гасить вибрации, тонарм с тонкой настройкой (например, ручным регулированием вращения диска) и широкие возможности для апгрейда. На средних и бюджетных проигрывателях скорость просто переключается между «33⅓» и «45», а иногда и вовсе фиксированная. Никаких дополнительных регулировок не предусмотрено.

Существуют специальные проигрыватели для диджеев. Их легко узнать по наличию ползункового регулятора «pitch» – это плавный регулятор скорости, который позволяет сводить музыкальные композиции к одному темпу.

 

 2.  Вес 

Хороший проигрыватель должен иметь приличный вес. Как правило, устройства массой менее 7 кг предназначены для самых непритязательных аудиофилов. В частности, тяжелой должна быть планшайба проигрывателя. С другой стороны, некоторые современные производители стали делать блины и тонармы из карбона. Этот относительно легкий материал позволяет сохранить качество и при малом весе.

 

 3.  Картридж 

Качественный проигрыватель должен поддерживать замену иглы и картриджа. После приобретения устройства картридж следует заменить: как правило, изначально проигрыватели продаются с бюджетными или (в случае приобретения подержанного устройства) изношенными комплектующими. Также стоит позаботиться о доступности заменяемых элементов, так как они не универсальные.

Картриджи существуют в двух видах: MM и MC. В головках типа MM (от англ. Moving Magnet – «подвижный магнит») магнит соединен с иглодержателем. Электрический сигнал генерируется колебаниями иглы, которые приводят магнит в движение относительно неподвижной катушки. В картриджах MC (от англ. Moving Coil – «подвижная катушка») все наоборот: к иглодержателю присоединена катушка, которая движется относительно неподвижных магнитов. Для картриджей различных типов требуются различные фонокорректоры, так как уровень выходного сигнала у них разный.

В комплекте с проигрывателем практически всегда поставляется картридж типа MM, но большинство аудиофилов предпочитает MC-головки с их более мягкой и подробной передачей звука. Большинство из таких головок, к сожалению, не поддерживают замену иглы, так что менять придется весь картридж.

При выборе недорогого проигрывателя обрати внимание на модели со стандартным (типовым) креплением головки. Тогда ты сможешь не только легко найти замену, если срок службы старой закончится, но и модернизировать проигрыватель, приобретя головку более высокого уровня. Не забывай уточнять у продавца тип головки – MC или MM.

 

 

 

 4.  Тип заточки иглы 

Как правило, на бюджетных вариантах установлены сферические иглы. Любители винила со стажем обычно предпочитают иглы с эллиптической заточкой. Также учитывай, что наличие регулировки давления иглы и антискейтинг говорит о высоком классе проигрывателя.

 

 5.  Привод проигрывателя 

Различают три вида привода: прямой, пассиковый и роликовый. Данная характеристика отвечает за механический принцип, по которому планшайба приходит в движение при воспроизведении пластинки.

Прямой привод подойдет для скретчинга и других диджейских фишек. Меломаны же чаще предпочитают приводной пассик: в большинстве случаев он обеспечивает более равномерное вращение диска и меньший коэффициент детонации. Роликовый привод является наименее распространенным из-за высокого уровня вибрации, которая передается диску от двигателя. Впрочем, есть примеры качественных проигрывателей с роликовым механизмом, работа которых не вызывает нареканий, так что свои поклонники есть у всех типов приводов.

 

 6.  Ручное управление или автомат 

Проигрыватель может быть автоматизирован полностью или частично, имея только автостоп. В конструкции моделей с ручной системой автоматика вообще отсутствует.

Полный автомат предусматривает, что при нажатии кнопки тонарм сам сдвигается в сторону пластинки, опускается на нее, а после окончания воспроизведения поднимается и паркуется на специальную опору. При наличии только функции «автостоп» тонарм приходится опускать на пластинку вручную, зато после окончания воспроизведения он поднимается автоматически. Это позволяет избегать лишнего износа иглы на холостом ходу.

В проигрывателях с ручной системой пользования приходится самому опускать и поднимать тонарм. Следует помнить, что дополнительная электроника и механизмы в конструкции проигрывателя заметно повышают его стоимость и отрицательно сказываются на качестве звучания. Поэтому при выборе проигрывателя, особенно бюджетного, вполне можно обойтись без таких вариантов, как электронное переключение скоростей, автоматический привод и USB-выход.

 

 

 

Винтаж или новодел?


Пик развития виниловых проигрывателей был достигнут в 70-х годах прошлого века. Это тот самый случай, когда новое не значит лучшее: старые проигрыватели из Германии собирались педантичными немцами, а из Японии – ответственными японцами. В плане соотношения цена/качество заметно побеждают подержанные устройства. Схожие по качеству с новыми или даже лучше их, б/у устройства можно приобрести за вдвое меньшую цену. Но эти сравнения довольно условны, потому что рынок подержанных устройств – русская рулетка, и многое решает случай. Стоимость проигрывателей в столицах и регионах тоже иногда значительно отличается. Но ты можешь поймать птицу счастья где угодно и приобрести качественный аппарат, существенно при этом сэкономив.

Имей в виду, что с новоделами ты также получаешь гарантию замены или возврата проигрывателя. С ремонтом тоже не будет проблем: производители предлагают сервис и необходимые комплектующие. Зато реанимация подержанного аппарата может принести немало трудностей. Мало того, что его сразу придется хорошо почистить и смазать, так еще и необходимые комплектующие (картриджи, иглы, конденсаторы) могут превысить его стоимость.

 

 

 

Проигрыватели родом из СССР


К сожалению, отечественные разработки сильно отставали от мировых, и советский проигрыватель, известный со школьных времен, не всегда достойный аппарат для домашнего воспроизведения. Существуют, правда, и неплохие советские примеры: «Электроника Б1-01», «Электроника ЭП-060», «Электроника-001». При выборе советского проигрывателя обрати внимание на числовой индекс в названии. Если первая цифра «2» или «3» – аппарат принадлежит соответственно ко второму или третьему классу и вряд ли удовлетворит потребности продвинутого аудиофила.

Тут тебе поможет и внешний вид. Если проигрыватель сильно потрепало время, а на его корпусе есть трещины и сколы – это непосредственно свидетельствует о плохом обращении бывшего хозяина. Возьмись за ручку тонарма в месте его крепления к ножке, осторожно поводи из стороны в сторону. Есть люфт? Не бери.

Обязательно воспользуйся возможностью послушать проигрыватель, прежде чем купить, и поинтересуйся у продавца, какие у него комплектующие и насколько их сложно достать.

 

 

 

Уход и обслуживание


При первом включении проигрыватель необходимо настроить, так как, неверно отрегулированный, он будет не только плохо звучать, но и может повредить пластинку, а также значительно снизить время жизни головки звукоснимателя.

При установке проигрывателя нужно подумать об антивибрационных аксессуарах. Они могут значительно снизить влияние вибрации и резонанса, которые будут слышны при воспроизведении.

За виниловыми пластинками также необходим уход. Для этого существуют антистатические щетки, инструменты для чистки и даже мытья пластинок. Они продлят жизнь как самим пластинкам, так и головке звукоснимателя.

 

 

 

Проигрыватели для начинающих


Виниловый рынок продолжает расширяться, и выбор недорогих проигрывателей еще никогда не был таким широким. Таких моделей, как Pro-Ject Elemental (~ $255), Rega Planar 1 (~ $340) и Denon DP-29F (~ $160), довольно много, разброс цен среди них небольшой и общие характеристики тоже схожи. Ничего сверхъестественного от таких проигрывателей не жди, зато хоть пластинки тебе не испортят. Вот еще несколько моделей для тех, кто заинтересовался предметом, но не настолько, чтобы думать про апгрейд своей домашней аудиосистемы в ближайшее время:

 1.  Audio-Technica AT-LP3 (~ $270)

Японская фирма Audio-Technica давно не новичок на музыкальном рынке. Она поставляет оборудование для крупных спортивных мероприятий, таких как Чемпионат мира по футболу, и делает одни из самых лучших картриджей в мире. Эта бюджетная модель сделана по китайскому шаблону, со встроенным фонокорректором и функцией автоматического воспроизведения. Звук, конечно, желает лучшего, но модель привлекает своей доступностью.

 2.  Lenco L-3808 (~ $300)

Technics-подобная модель швейцарского производителя. Но не стоит обольщаться раньше времени: изготовлена она, скорее всего, в Китае – в стране с нелучшей репутацией производителей звука. Однако система прямого привода в Lenco – ее секретное оружие, что поднимает модель над ее ценовой категорией.

 3.  Elipson Omega 100 (~ $400)

Изюминкой французской Omega является то, что она не копирует части Pro-Ject или Rega, в отличие от других новомодных производителей. Elipson Omega 100 предлагает в меру инноваций, достаточно стиля и смешивает все это с качественным звучанием.

 

 

Солидные модели для тех, кто решил заняться
винилом всерьез

 

Как уже упоминалось выше, австрийский Pro-Ject и анлийская Rega – серьезные игроки высокой ценовой категории, но их конкуренты тоже не спят в шапку. Аппетит меломанов больше всего разжигается такими моделями, как возрожденной легендой Technics SL-1200GR (~ $1700), Pro-Ject 6 Perspex SB (~ $1900) или Rega RP8 (~ $2100).

 1.  Thorens TD 203 (~ $800)

Одно из самых больших имен в истории виниловых проигрывателей. С каждым разом эта швейцарская модель удивляет рынок новым дизайном, развивая в то же время звуковую начинку. В модели две скорости, а также тонарм TP-82 и картридж TAS 257 MM.

 2.   Elipson Omega 100 RIAA BT Carbon Black (~ $940)

Основной материал этой усовершенствованной Omega – легкий карбон. В придачу – картридж Ortofon 2M Red, который проигрывает винил не только на скоростях 33⅓ и 45, но также и на 78 об/мин. Дека подключается к любому совместимому устройству с Bluetooth, а встроенный USB-порт позволит оцифровывать винил.

 

 

Проигрыватели для профи

 

Наша любимая рубрика: представим, что у тебя нет ограничений в бюджете.

 1.  Pro-Ject Classic (~ $1200)

Можно подумать, что эта модель была выпущена где-то в 70-х, и название это подтверждает. Но начинка Pro-Ject Classic полностью современная, с двухъярусной конструкцией для идеальной звукоизоляции и низкого уровня шума. Тонарм здесь выполнен из карбона и алюминия, вдовесок –уникальный картридж Ortofon 2M Silver.

 2.  T+A G2000 R (~ $7000)

На самом деле проигрыватель здесь не самое важное. Да, шайба хорошего качества, сильная и крепкая для полной звуковой атаки. Но мы голосуем за T+A, потому что эта модель позволяет заменять фонокорректор вместе с ее тонармом Clearaudio и картриджем MC-2.

 3.  Origin Live Sovereign (с тонармом Enterprise C) (~ $8150)

Очень необычный по дизайну проигрыватель. И хоть в таком виде он был выпущен в 2009 году, но каждая часть этого проигрывателя одна за другой обновлялась и улучшалась. Вот так и получился один из лучших проигрывателей, который можно найти в любой точке мира. Конечно, если у тебя хватит денег на него.

 

Фото by unsplash.com, amazon.com

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.