Прэзентацыя кліпа: Tempo Bay – Disco Ball

Прэзентацыя кліпа: Tempo Bay – Disco Ball

Пра Tempo Bay мы ўжо распавядалі, калі выпускалі іх першую EP з аднайменнай назвай. Тады нам асабліва спадабаліся атмасферныя гітарныя партыі, якія гучалі нібыта з амерыканскіх шынкоў 80-х. У кастрычніку хлопцы апублікавалі новы сінгл «DiscoBall» – танцавальны хіт, на які сёння мы радыя прадставіць кліп.

 

 

 

 

Музычнае відэа зняў малады  рэжысёр Міша Пархоменка   з  Wind Studio , які ўжо адзначыўся некаторымі рэкламнымі ролікамі, кароткаметражнымі фільмамі і кліпам. Міша ўбачыў рэліз Tempo Bay на «Першаку», яму вельмі спадабалася, таму ён вырашыў напісаць музыкам у дырэкт. Яму было цікава зняць кліп за ідэю, каб проста падтрымаць малады гурт. Забаўна, што ў гэты ж час музыкі таксама думалі пра кліп і шукалі, хто мог бы яго зняць. Так усё і супала.

Ідэя кліпа цалкам належыць Мішы, Tempo Bay унеслі толькі некалькі сваіх дапаўненняў у сюжэт. Ад абдумвання ідэі і да яе рэалізацыі прайшло каля чатырох месяцаў, на самі ж здымкі, у якіх у цэлым было задзейнічана 17 чалавек, спатрэбіліся два дні. Выніковы бюджэт кліпа склаў каля $1000. Гэта з улікам таго, што шмат хто з удзельнікаў здымак працаваў за сімвалічную плату (альбо наогул бясплатна), таму што ім спадабалася ідэя і было цікава ўнесці свой уклад.

Ігар Булаш з Tempo Bay трохі праясняе дэталі сюжэта: «Гангстару-меламану патрэбны быў гурт, які б выканаў песню так, як ён яе чуў. І аказалася, што гэты гурт – вядома ж, Tempo Bay: нездарма ў фінале відэа на "праслухоўванне" прыводзяць Мікіту – нашага вакаліста. Яму ўдалося выканаць усё так, як хацелася гангстару-меламану. Развіваючы гэтую тэму, нават можна сказаць, што гэта жартоўная гісторыя стварэння гурта, маўляў, яе сабраў той самы грозны гангстар-меламан».

 

 

У бліжэйшых планах Tempo Bay – як мінімум прыняць удзел у фестывалях-конкурсах  Emergenza  і  Viva Braslav Muz Open . Таксама яны маюць намер паўдзельнічаць у якім-небудзь усходнееўрапейскім шоукейс-фэсце і зняць якаснае live-відэа. Найбліжэйшы канцэрт, дарэчы, –  28 студзеня ў Doodah King . Гэта першы адборачны тур фестывалю Emergenza (Tempo Bay граюць прыкладна а 21-й).

 

КАМЕНТАРЫ (3)

Клип полная хуйня, задумка - лютый бред, актёры играют так же. Английский вокалиста ужасен.

4 17 -13
Оползень
Оползень | 26.01.2018 14:48

Охуенный критик объявился!

18 2 +16
Электрик ЗАО
Электрик ЗАО | 28.01.2018 17:40

Мне понравилось. Старайтесь парни. Потенциал есть.
За такие деньги снимают свадьбу, так что критику отложим до лучших
времён.

Удачи! Хитов! ....и благодарных слушателей!!!

15 0 +15
Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.