Саўнд-сістэма: мабільная дыскатэка з Ямайкі

 

Ямайскую музыку лічаць калыскай дыджэйскай і клубнай культур. Наўрад ці б гэта адбылося без яе знакамітых саўнд-сістэм (sound system), якія называюць прататыпам сучаснай тусы. Наяўнасць уласнага гуку развязала рукі: вечарына магла пачацца дзе заўгодна і калі заўгодна, а які-небудзь папулярны бэнгер тых дзён мог гучаць па коле шмат разоў за ноч, калі ён добра качаў людзей. Разбіраем падрабязней, наколькі прыкметны ўклад ямайскай культуры і саўнд-сістэм у сусветную музычную скарбонку.

Кожны дакладна чуў пра Боба Марлі і, напэўна, «Out of Space» The Prodigy, пабудаваны вакол сэмплаў «Chase The Devil» рэгі-выканаўца Макса Рамэа. Некаторыя могуць узгадаць брытанскія хіты 1970-1980-х і гурт The Police, дзе ямайскі акцэнт на слабую долю стаў для англічанаў не менш родным, чым панк і гарбата «Эрл Грэй». Насамрэч мы ўзялі з гэтай культуры куды больш, чым падаецца. Але давай пачнем спачатку.

 

 

Саўнд-сістэмы – гэта пра крайнюю ступень свабоды


У сярэдзіне мінулага стагоддзя на Ямайцы яшчэ не было свайго музычнага радыё, а пачуць аркестр ці невялікі джаз-бэнд можна было толькі ў гатэлях і дарагіх рэстаранах. Але гэта не перашкаджала ямайцам называць сваю выспу самай гучнай на планеце, уздоўж і ўпоперак раз’язджаючы на грузавічках, забітых разнастайным музычным абсталяваннем. Гэтыя мабільныя горы (ці як мінімум прыкметныя горкі) дынамікаў, што давалі тлусты гук і маглі быць хутка «расчахлёныя» ў любы момант, атрымалі назву саўнд-сістэм. З’явіўшыся ў 1940-х у ямайскай сталіцы Кінгстан, яны дазвалялі зладзіць дыскатэку з мінімумам выдаткаў у любым месцы. Патрабаваліся толькі прайгравальнік, гукавая ўстаноўка з магутным узмацняльнікам і вялікімі калонкамі, дыск-жакей (званы «селектарам») і набор грампласцінак, што гарантавалі поспех у аўдыторыі. Уладальнікі гукасістэм прывозілі з Амерыкі самыя свежыя і модныя рэлізы, пры гэтым імкнучыся апярэдзіць канкурэнтаў. Спачатку гралі амерыканскі рытм-н-блюз, але з часам мясцовай музыкі станавілася больш, і амерыканскія хіты змяшаліся з ямайскім вайбам.


 

 

Ямайскія селектары


Усе першыя паважаныя ямайскія дыджэі – Prince Buster (саўнд-сістэма Voice Of The People), Duke Reid (саўнд-сістэма The Trojan), Clement Coxone Dodd (саўнд-сістэма Sir Coxsone The Downbeat) – былі менавіта ўладальнікамі саўнд-сістэм. У той час пакупная акустыка каштавала нерэальных грошай, таму дыджэям даводзілася разбірацца ў мастацтве інжынірынгу і збіраць калонкі самастойна. Гучала ўсё, як правіла, на мяжы магчымасцяў, а значыць, паяць трэба было максімальна акуратна і ўважліва, каб дамагчыся лепшага гуку і пры гэтым не спаліць калонкі ў самы адказны момант.

 

 

Супрацьстаянне на танцпляцах нарастала. У 60-х і 70-х гадах дыджэі і селектары сталі такімі ж важнымі, як і музыка. Ужо было недастаткова першым сыграць чарговы амерыканскі хіт, на рытм-н-блюз мода прайшла, а новыя амерыканскія рытмы не прыжываліся на Ямайцы. Гэта абумовіла пачатак новай эпохі гуказапісу, калі ўладальнікі гукасістэм пачалі запрашаць музыкаў, каб запісаць які-небудзь эксклюзіўны хіт, які можна было б пачуць толькі ў іх на вечарынках. Менавіта ў гэты час склаліся асноўныя каноны, па якіх працавалі і працуюць саўнд-сістэмы і дагэтуль. З невялікай вечарыны выступ саўнд-сістэм пераўтварыўся ў сапраўднае шоу. Амаль усе прадзюсары, усе вакалісты і дыджэі былі звязаны з той ці іншай саўнд-сістэмай, на якіх была пабудавана ўся музычная індустрыя ў Ямайцы. Усе хіты, запісаныя ў студыях, праходзілі баявое хрышчэнне на танцпляцах. Сінгл мог быць запісаны днём, а ўвечары ён ужо ў выглядзе дабплэйта (dubplate) круціўся на вяртушках.

Даб як паджанр рэгі з’явіўся дзякуючы King Tubby і яго эксперыментам з гукам. Будучы геніяльным інжынерам, ён змог стварыць адну з самых гучных і якасных саўнд-сістэм на Ямайцы. Таксама ён упершыню пачаў выкарыстоўваць рэвербератары на сваіх выступах. Гэта давала каралю дабу велізарную перавагу перад канкурэнтамі. Але галоўным козырам саўнд-сістэмы Tubby быў дыджэй U-Roy, які сваім беспрэцэдэнтным у тыя часы стылем страсянуў Ямайку.

 

 

Культурныя разборкі


Натуральна, здараліся сутыкненні саўнд-сістэм. Супрацьстаянне двух дыджэяў і іх акустык пачало называцца sound clash – змаганне не толькі за самыя гарачыя пласцінкі, але і за самы гучны і грунтоўны гук. Сярод ямайцаў панавала вялікая канкурэнцыя, што толькі спрыяла развіццю саўнд-сістэм. Са з'яўленнем мясцовых гуртоў селектары гукасістэм змывалі з пласцінак імёны выканаўцаў, назвы песень і лэйблаў. Гэта рабілася з прычыны жорсткай канкурэнцыі паміж рознымі сістэмамі. Каб самім не пераблытаць такія пласцінкі, прыдумлялі іншыя назвы, і наведвальнікі вечарынак маглі наогул не ведаць, як называецца той ці іншы трэк. Вайна паміж уладальнікамі гукавых сістэм часта прыводзіла да бандыцкіх разборак паміж імі. З'явілася асобная катэгорыя людзей, якія зваліся Dance Hall Crashers, яны займалася ліквідацыяй канкурэнтаў.

Цяпер менавіта дабплэйты з’яўляюцца асноўнай зброяй у барацьбе сістэм. Магутнасць гуку і тэхніка ўжо не маюць такога вялікага значэння. Многія вядомыя саўнды нашага часу нават не маюць уласнага гуку, а роля дыджэяў зрэдку выходзіць за межы запаўнення паўзы паміж трэкамі.У свой час менавіта жывы вакал і тостынг, уведзены дыджэямі Yellowman, Tenor Saw і Burro Banton, складалі аснову выступу любой саўнд-сістэмы. Некаторыя з самых ранніх дабплэйтаў прыйшлі з ямайскіх сістэм Bass Odysseyі Killamanjaro.


 

 

Саўнд-сістэмы на радзіме «Эрл Грэй»


Разам з выхадцамі з Ямайкі саўнд-сістэмы перабраліася і на тэрыторыю Англіі, Канады і ЗША. Да канца 1970-х нават галоўныя музыкі гэтых краін засвоілі рытм з сінкопы. Але першапачаткова гукавыя сістэмы ў Вялікабрытаніі стварала этнічная супольнасць, бо мігрантам з Карыбаў не дазвалялі наведваць мясцовыя пабы і клубы. Таму яны ў 50-х і 60-х гадах збіраліся ў дамах і сутарэннях для так званых блюзавых вечарынаў (blues parties).

Sir Coxsone Outernational была адной з самых вядомых ранніх саўнд-сістэм Вялікабрытаніі, за ёй – Jah Shaka, Channel One, Iration Steppas і Saxon Studio International. Ямайскія музыкі тых часоў спецыяльна прыязджалі да сваіх братоў за мяжу, каб павыступаць разам. Потым гэта аказала велізарны ўплыў на стыль Yellowman і іншых дыджэяў па вяртанні назад на Ямайку.

 

 

 

 

Землятрус ужо блізка


Думаеш, каб адчуць усю моц гукасістэмнага вайбу, трэба перасякаць акіян? Нашыя суседзі ўжо даўно займелі свае гукавыя сістэмы: Wolde Egziabher (LT), Roots Revival (PL), Dub Seed (PL), Panda Dread (PL), Big Roba (RU), Culture Horns (RU), Dub Splash (UA).  Dub Rovah Soundsystem  – пакуль што першая і адзіная беларуская саўнд-сістэма, якая распаўсюджвае любоў да рэгі-культуры і даб-музыкі праз серыю вечарынаў пад назвай «Даб Лекцыі». Пры супрацоўніцтве хлопцаў і фестывалю кіно «Белое зеркало» беларуская глеба даведалася, што значыць сапраўдны ямайскі вайб, – у Менск прыязджаў Lee Scratch Perry.

А 27 студзеня, у дзень нараджэння таго самага караля дабу King Tubby (глядзі вышэй), хлопцы правядуць Dub Lecture #5, дзе будуць спакушаць слых сваёй саўнд-сістэмай і селектарамі з Расіі, майстар-класамі, дзе раскажуць пра гукасістэмную культуру самі выканаўцы, навучаць збіраць уласную вежу з дынамікаў і зводзіць трэкі на мікшарнай кансолі. На ўсякі выпадак захапі затычкі для вушэй – будзе вельмі гучна!

 

 

Слухай гісторыю саўнд-сістэм у аўдыяфармаце

 

 

КАМЕНТАРЫ (1)

dmdz
dmdz | 26.01.2018 23:50

отличная статья и ребята наши тоже отличные!
нафф респект!

7 0 +7
15 лучших беларусских альбомов 2019 года

15 лучших беларусских альбомов 2019 года

И лучшим альбомом-2019 по версии «Першака» становится...

Dee Tree и минский госпел-хор дарят тебе новогоднее настроение

Dee Tree и минский госпел-хор дарят тебе новогоднее настроение

Фанк, госпел, Новый год!

Таймлайн беларусской музыки: 2010–2019

Таймлайн беларусской музыки: 2010–2019

Вместе с JagerVibes подводим итоги десятилетия в беларусской музыке.

30 мыслей о беларусской музыкальной сцене в 2019 году

30 мыслей о беларусской музыкальной сцене в 2019 году

Главные герои, события и музыкальные сюрпризы – мы вспомнили все.

Конструктор из звуков. NaviBand рассказывают о новом альбоме

Конструктор из звуков. NaviBand рассказывают о новом альбоме

Релиз получил название «NaviBand» и звучит как главный альбом в дискографии группы.

Проект Сергея Михалка Drezden выпустил альбом «Эдельвейс»

Проект Сергея Михалка Drezden выпустил альбом «Эдельвейс»

Как работает авторское право на музыку в Беларуси?

Как работает авторское право на музыку в Беларуси?

Зачем тебе регистрировать права на свою музыку, даже если ты просто выкладываешь песни «Вконтакте»?

Как прошла церемония Jager Music Awards 2019?

Как прошла церемония Jager Music Awards 2019?

В этом году беларусы побеждали много и уверенно.

34 Mixes #15: Leap

34 Mixes #15: Leap

Люстэркавыя шары, бліскаўкі ды эпатажная весялосць – вядоўца «Біясістэмы» запакаваў дыска-капсулу для нашчадкаў «Студыі 54».