Ззянне над Кастрычніцкай

У мінулыя выходныя ў «Ok16» адгрымела маштабная тэхна-туса ад праекта «Сияние», які раней ладзіў невялікія камерныя вечарыны, а цяпер замахнуўся на некалькі цэхаў мадэльнага ўчастка арт-прасторы на Кастрычніцкай. І хоць суботні дождж трахец замінаў паўнавартаснаму оўпэн-эйру, сікрэт гэст у асобе Shuma і ранішні сэт ад Karta Poljaka цалкам ураўнаважыў гэтую акалічнасць. Чэкай фоткі з імпрэзы ад цудоўнай njnny.

 

 

Першы спот – маленькая барная стойка, дзе разлівалі нескладаныя кактэйлі, піва і самае галоўнае – ваду. Да мяне за ўсю ноч падышло чалавек пятнаццаць і спытала, ці ёсць вада ў мяне або ці магу я схадзіць па яе. Напэўна, думалі, што ў мяне ёсць прывілеі ці нешта тыпу таго.

Наступная лакацыя – малая зала «Ok16». Дыджэй, сіняя цемра, праектар і разрады маланкі. Людзей стаяла няшмат, усю ноч там гралі тэхна «паскладаней». Быццам на гэты спот прыходзілі толькі тыя, хто рэальна разумее і адчувае гэтую музыку, а не прыйшоў, бо «модная тусоўка ў Менску – трэба ісці». Людзі перыядычна мяняліся, але тут была больш пастаянная публіка, чым у асноўнай зале.

Галоўны танцпляц быў увесь у чырвоным – ніякіх іншых колераў і адценняў. І толькі велізарныя вочы Давіда над галовамі дыджэяў наганялі жах, але ў сукупнасці з музыкай вельмі пасавалі месцу. Дзіўна было пабачыць цяжарную ў залі. З аднаго боку, гэта было сюррэалістычна, а з другога – крута, што беларусы не саромеюцца тусавацца ў любым становішчы.

 

Фота – Назі Джанесары

КАМЕНТАРЫ (4)

Тотсамыйбомж
Тотсамыйбомж | 27.06.2018 09:12

аааа, слишкам модна, нимагу сматрэць, глазам больна становицца!

22 2 +20
saen
saen | 29.06.2018 02:36

нисматры

3 0 +3
phenolate
phenolate | 28.06.2018 18:10

фотаздымкі цудоўныя !

5 0 +5
run 3
run 3 | 10.09.2018 11:34

The lamps are very diverse and abundant.

0 0
Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.