Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Аня Жданава працягвае скараць нашыя сэрцы сольнай творчасцю. Сёння спявачка выпускае беларускамоўны сінгл «Знічка» – прыгожую гісторыю пра тое, што ўсе мы калі-небудзь станем зоркамі. Сінгл аздоблены рытмічнымі версіямі ад Diamos Roll, Marmi і Kosmonavt. Прэзентуем рэмікс-пак у супрацы з беларускім лэйблам Ezhevika.

 

 

Аня Жданава пра сінгл:

– «Знічка» доўгі час ляжала ў мяне дзесьці ў галаве, але, як гэта часта бывае, суцэльны пазл склаўся толькі праз гады. Аднойчы я паказала напрацоўку песні сяброўцы і патлумачыла сэнс: «Калі мы паміраем, мы становімся зоркамі і ззяем зверху». На што яна распавяла гісторыю пра тое, што, кажуць, быццам у свеце насамрэч столькі ж зорак, колькі людзей, якія за ўвесь час жылі на Зямлі. У мяне пабеглі мурашкі…

У песні шмат сэмплаў, якія я знайшла выпадкова. Часам сядзіш дзень, каб правільную бочку знайсці, – і раптам шанцуе. Часам зляталі ўсе наладкі інструментаў. Карацей, усё было вельмі эмацыйна.

Пісаць па-беларуску для мяне – задача. Па-першае, таму што з гэтым пытаннем пастаянна прыстаюць. Па-другое, я запытвалася ў самой сябе: ці магу я? Ці магу зрабіць гэта настолькі цікава, каб паказаць замежніку і сказаць: «Лук эт зэт, гэта мая родная мова, яна вельмі прыгожая, на, паслухай!» Мне хочацца, каб да беларускай мовы адносіліся больш трапятліва. Гэта такая шурпатая, але меладычная мова, словы на якой выклікаюць у мяне экстаз. Я калекцыянавала іх і некаторыя дадала ў песню.

Спачатку я не ведала, што рабіць са «Знічкай», а пасля напісала Дзіму (стваральніку CherryVata і лэйбла Ezhevika. – 34mag). Яму трэк спадабаўся – Дзіма прапанаваў сябрам лэйбла зрабіць рэміксы, а таксама напісаў свой. Так атрымаўся невялікі музычны букет з удзелам Diamos Roll, Marmi і Kosmonavt.

 

 «Знічка» ў сеціве: 

Fanlink     Плэйліст у VK

 


Па словах Ані, у яе ўжо гатовы другі альбом, які яна актыўна дапрацоўвае. Лаві Жданаву жыўцом на Freaky Summer Party 28 ліпеня, а таксама сачы ў сацсетках за новымі выступамі.

 

  Ana Zhdanova ў сеціве:

VK     Facebook    Soundcloud    Apple Music   Deezer   «Яндекс Музыка»

DOWNLOAD 40 МБ

КАМЕНТАРЫ (1)

Максім
Максім | 24.07.2018 23:45

Арыгінальны трэк найбольш спадабаўся)
На маю думку, цікава і стылёва атрымалася.

5 0 +5
Beat Weekend у Менску: куды ісці?

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

6 лепшых дакументалак пра музыку і сучасную культуру.

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.