Прэзентацыя сінглу: Rostany – China

Прадстаўляем тваёй увазе свежы сінгл ад беларускай электрахаўс-банды Rostany, якая ўсе свае кікі, дропы і бэйслайны грае жыўцом. Трэк «China» – гэта гісторыя пра тое, што цябе чакае ў Паднябеснай, калі ты адважышся завярнуць за рог вуліцы.

Гурт стварыў экс-лідар электрарокавай каманды Dali Віктар Рудэнка ў 2012 годзе, да якога ў далейшым падцягнуліся бубнач Сяргей Кучынскі і клавішнік Альберт Красноў. Rostany неаднаразова ўдзельнічалі ў беларускіх тэлевізійных праектах: саўндтрэк да «Дзіцячага Еўрабачання», намінацыя «Песня года» на «ОНТ» і інш. У 2015-м хлопцы адправіліся ў сямімесячны тур па Кітаі, у 2017-м – паўтарылі авантурны ваяж на 40 гарадоў. Маюць LP «Copy-Paste Me», кліпы на «Daisy Chain» і «When People Dance». Сёння прадстаўляем іх новы трэк «China».

 

 

Вакаліст Rostany Віктар Рудэнка пра рэліз:


– Гісторыя песні рэальна звязаная з Кітаем. У самым пачатку туру з-за кандыцыянераў я жорстка захварэў, а трэба было спяваць. Пасля першых двух канцэртаў звязкі сышлі ў нуль, і мы пачалі шукаць клініку, дзе робяць заліўку і ўкол кальцыем, пасля якіх ты, здаровы і дужы, далей спяваеш. Адразу мы трапілі ў гарадскую бальніцу, дзе мне пасля шматлікіх працэдур і марнавання кучы грошай паведамілі, што проста трэба месяц маўчаць. Як высветлілася, у афіцыйных клініках Кітая адмовіліся ад такіх экстранных метадаў. Тады мы прымаем рашэнне ісці ў падпольны шпіталь, дзе адбываецца сапраўдны Кітай: абшарпаныя сцены, хворыя ў брудных халатах, мне жудасна, што яны мне там уколюць. Якраз у той момант і з'явіліся першыя радкі гэтай песні: «China, you make me fucking nuts, you make me full of coming of motherfucking drugs». Гэта стала зачэпкай, якую мы адразу ж у гатэлях і пачалі афармляць у песню. Праўда, скончылі ўжо ў Беларусі толькі ў кастрычніку, бо эксперыментавалі з 40 версіямі аранжыровак. Гісторыя ў шпіталі, дарэчы, скончылася хэпі-эндам: укалолі, што трэба.

 

 

Далей музыкі рыхтуюць кліп на новую песню «Fuck Me Harder», якую здымаў малады рэжысёр Міша Пархоменка (літаральна на мінулым тыдні мы рэлізілі яго музычнае відэа для Tempo Bay). Больш пра гастрольны тур па Кітаі «Ростаней» можна пачытаць тут.

 

  Rostany у сеціве: 

Сайт  |  Wiki  |  VK  |  Facebook  |  Soundcloud

 

Вокладка сінглу – Саша Аляксандрава. Фота з афіцыйнай старонкі гурта

DOWNLOAD zip
Аня Жданова и Зеленый Луг

Аня Жданова и Зеленый Луг

Гимназия, музыкалка и космодворик с упоротыми зверями – изучаем родной район беларусской певицы.

Матвей Сабуров: открытое интервью

Матвей Сабуров: открытое интервью

Организатор Sprava – о том, как не стать профессионалом в своем деле.

Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Прэзентацыя сінгла: Ana Zhdanova – Znichka

Аня Жданава выпускае першы беларускамоўны сінгл – прэм’ера на «Першаку»!

Альбомы недели: The Internet, Ty Segall и камбэк гитариста SOAD

Альбомы недели: The Internet, Ty Segall и камбэк гитариста SOAD

Восемь причин обновить свой плейлист.

Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Прэзентацыя сінгла: Subtonans – Opus I

Былы ўдзельнік TonqiXod Максім Субач прадстаўляе новы этна-джазавы праект.

10 немецких артистов «новой волны»

10 немецких артистов «новой волны»

Milky Chance, Eskimo Callboy, Schwesta Ewa – копаемся в современной немецкой музыке.

5 карысных ютуб-каналаў для звядзення і мастэрынгу

5 карысных ютуб-каналаў для звядзення і мастэрынгу

Падборка ютуб-каналаў, якая дапаможа загучаць твайму трэку, як «плацінаваму хіту».

Альбомы недели: Wiz Khalifa, Гречка и Murovei

Альбомы недели: Wiz Khalifa, Гречка и Murovei

 Murovei, Groove Dealers, Гречка, Wiz Khalifa и еще пять новых пластинок этой недели.

Фестивальные истории Atlas Weekend 2018

Фестивальные истории Atlas Weekend 2018

Одноногий скейтер, отец Луны и другие приключения на самом крупном фестивале Украины.