Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»
На Веры Харужай у Менску перазапусціўся легендарны клуб 2000-х – «Рэактар». Гучны камбэк адзначылі трохдзённай праграмай у розных жанрах.
У пятніцу выступалі інды-гурты «Сны Синей Собаки», Postoyanno, Fishtank, Innuendo. Субота прайшла пад метал, дэткор і хардкор: шчыльны гук раздавалі Extermination Dismemberment, Porphyria, Bottomless Bottom, Destroyers, Makauri Pie. У нядзелю сцэну гайдалі рэперы і хіп-хоперы «Нестандартный Вариант», МокШа, Dizz & Kurassan.
Ідэя вярнуць «Рэактар» на музычную мапу Менска ўзнікла ў арганізатаркі мерапрыемстваў і вядучай Святланы Рамонкі. Арыгінальны клуб, нагадаем, закрыўся ў 2011 годзе, потым праект паўстаў у іншым месцы пад новай назвай – Re:Public. У памяшканні ж на Камароўцы тым часам працавала глянцавая ўстанова з вайбам, дужа далёкім ад мульцісубкультуршчыны і андэграўнду. Але вось нарэшце зноў – гітары, біт, маладосць.
Пагартаць фота з былога «Рэактара» можна ў інстаграме клуба. Адчуць энергію новай эры – у рэпартажы Palasatka.
«Сны Синей Собаки»
Postoyanno
Fishtank
Innuendo