З моманту рэстарту «Першака» прайшло два месяцы – самы час тусануць. У гэтую суботу, 9 снежня, аб’яўляем мараторый на рацыянальныя паводзіны і запрашаем у бар «Хуліган » як след страсянуць тэтрыс свайго жыцця.
Фічы:
Расклад артадаксальны: бар «Хуліган», субота, рэзідэнт-дыджэі Deech, Stereobeaver і KorneJ і сяброўская атмасфера.
Каб дадаць змоўніцкага нюансу ў тусу, аб’яўляем дрэс-код – total black. Life is life, black is black, ya knowz!
Паколькі мы за дэмакратыю, скідвай нам трэк у каментары ці ў любым мэсэнджары, які б ты хацеў(-ла) пачуць падчас тусы. Захаваем інтрыгу: ён ці рэмікс на яго можа прагучаць у любы момант вечарыны. Або не.
У асартыменце плануецца спэшл-дрынк па спэшл-прайс.
Уваход вольны.
Залятай у «Хуліган» у гэтую суботу ўжо з вечара: у 19:00, перад Першакоўскай тусай, там дадуць канцэрт тры цудоўныя музычныя праекты – Mustelide, Dlina Volny, «СОЮЗ». Piarhsak Party стартуе з 23:00.
КАМЕНТАРЫ (1)
https://youtu.be/SC2_0T_FtdQ