Навагодняя «Пятля»
28 снежня ў культ. цэнтры «Корпус» адбыўся пераднавагодні канцэрт «Петли Пристрастия». Гэтае панк-шоу ўжо стала традыцыйным, таму і традыцыі ў яго выпрацаваліся трывалыя: нехта блюе яшчэ да пачатку, у залі – потна, горача, балюча, градус пекла павышаецца што ні трэк, франтмэн Ілля Чарапко «прикинулся мрачным» і гладзіць фанаў па галовах, гітарыст Ваня Селішчаў скача ў натоўп з вышыні калонкі, пад сцэнай – усеагульны экстаз, на курылцы – ужо быццам прасвятленне. Словам, хто збег сюды з карпаратыву – ні разу не пашкадаваў, бо, як ні круці, «вечное дольше сиюминутного».
Photos by palasatka