Навагоднія міксы 2019

Камусьці мінулы год падаўся цяжкім, для кагосьці праляцеў з лёгкасцю бірпонга, але музыка заўжды дапамагае вынесці свой вопыт за дужкі і трохі ад сябе адпачыць. Як заўжды, мы папрасілі нашых сяброў-дыджэяў запісаць па святочнаму музычнаму падарунку, але на гэты раз вырашылі не расцякацца па зямному шару, а звярнуцца да сваіх. Так сказаць, go to Belarus (і трохі to Lithuania). Атрымалася дзесяць міксаў ад дзевяці дыск-жакеяў. Для нас стараліся Максім Шумілін, Prokop Junior, Souldatov, Smok, Remm, DJ Laurel, Stereobeaver, Morgotika і KorneJ. Сёлета навагоднія міксы мы рыхтавалі разам з радыё «Плато», у эфіры якога ў ноч X іх нон-стопам можна будзе і паслухаць – нават пераключаць не трэба. Пачатак трансляцыі а 18-й.

 

 

 

Па сутнасці, сёлетняя музычная падборка і пачалася з пытання Максіма: «Як наконт навагодняга мікса, робім?» У выніку наш святочны рэзідэнт, у быце фатограф і вінілавы аматар, падрыхтаваў два пакуначкі. У першым ён быццам круціць ручку радыёпрыёмніка і пераскоквае з адных дзіцячых успамінаў на іншыя: там і карнавал, маскі, і кіношныя баі з індзейцамі, і, канешне, цэлы гаршчочак настальгічнага настрою. Урэшце ён дакручваецца да амерыканскага кампазітара Ірвінга Берліна і яго балады «White Christmas», якая значыцца ў кнізе Гінэса як самы прадаваемы сінгл у свеце. Па запэўненнях некаторых, Берлін напісаў песню ў 1940 годзе, калі святкаваў Каляды ці то ў Каліфорніі, ці то ў Арызоне і ўспамінаў пра сваё дзяцінства і заснежаныя палі пад беларускім Талочынам, адкуль паходзіць яго сям’я.

 

 

 Tracklist: 

 

1. Ансамбль «Мелодия» п/у Георгия Гараняна – Дорога к счастью
2. Richard “Groove” Holmes – Catherine
3. Инструментальный ансамбль под руководством Давида Голощекина – Сияние твоих глаз
4. Burt Bacharach – South American Getaway (Butch Cassidy & the Sundance Kid)
5. Lecuona Cuban Boys – Caribia
6. Yma Sumac – Five Bottles Mambo
7. Геннадий Гладков и Оркестр Госкино СССР – Бой с индейцами («Человек с бульвара Капуцинов»)
8. Pepe Jaramillo Y Su Conjunto – Say Si-Si

9. Ансамбль русских народных инструментов п/у Эммануила Шейнкмана – Часы с кукушкой
10. Джаз-оркестр Клайпедских факультетов п/у Пранаса Нарушиса – Голубая этикетка
11. Инструментальный ансамбль п/у Олега Куценко – На празднике
12. Duke Ellington – Jingle Bells
13. Андрей Петров и Оркестр Госкино СССР – Танец воспоминаний («Служебный роман»)
14. Michael Tariverdiev – Childhood
15. Bing Crosby with Ken Darby Singers & John Scott Trotter Orchestra – White Christmas (Irving Berlin)

 

 

 

Другі мікстэйп ад Шуміліна таксама напоўнены вінільнай класікай: трахец ямайскага ска, мемфійскага соўлу, шмат рэгі, кубінскага джазу. Ён больш пра вайб і мары аб цёплых летніх начах, калі ты можаш увечары выйсці ў лёгкай празрыстай сукенцы і танцаваць на пляжы да світанку, думаючы толькі пра лагодны ветрык у валасах.

 

 

 Tracklist: 

 

1. Lloyd Brevette with Skatalites – Candle Light
2. Booker T. & The MG’s – Soul Dressing
3. Brother Jack McDuff – Electric Surf Board
4. Lonnie Smith – Hola Muneca
5. Jackie Mittoo – Love Life
6. Madness – The Return of The Los Palmas 7
7. Richard “Groove” Holmes – St. Thomas
8. Mongo Santamaria – Fingers

9. Ronnie Laws – Night Breeze
10. Adolfo Pichardo – No Me Olvides Amor
11. Gabriel Yared – Chili Con Carne (37’2 Le Matin)
12. Jonathan Richman & The Modern Lovers – Abominable Snowman in the Market
13. Vladimir Cosma & LAM Philharmonic Orchestra – L’animal (L’animal)
14. Vladimir Cosma & LAM Philharmonic Orchestra – Kangourou (L’animal)
15. Jennifer Lara – I Am In Love
16. Brother Jack McDuff – Summer Dream

 

 

 

 

 

Забытую імбірную лілію з пляжа няспешна падхоплівае дыджэй і заўзяты калекцыянер вінілу Prokop Junior. Ён дзесьці накапаў рэдкіх саракапятак з ракстэдзі, але па дарозе разгубіў назвы трэкаў. Таму толькі і застаецца націснуць на play, замуціць сабе ліманадзіку і расцягнуцца паўтульней у шэзлонгу. І гары тое фуа-гра!

 

 

 

 

 

 

Наступную ёлачную цацку прынёс літоўскі дыджэй і прамоўтар Souldatov. Яго мікс таксама складаецца з вінілавых рарытэтаў, але з адмысловай канцэпцыяй: лацінаамерыканская музыка, якая выходзіла ў Савецкім Саюзе, або творы артыстаў па гэты бок жалезнай заслоны, у якіх чуваць моцны трапічны ўплыў. Атрымаўся такі soviet latin connection. Тут ты знойдзеш і сербскі лаціна-фанк ад Сашы Суботы, і мексіканскія народныя песні ў выкананні грузінскага ансамбля «Орэра», і афракубінскую румбу ад румынскага трыа «Грыгорыу», і літоўскую версію венгерскага каліпса-шлягера «Csini Baba». Такі вось вінегрэт. І што самае цікавае: усе гэтыя матывы быццам ужо запісаныя дзесьці на ўзроўні ДНК – падпяваеш на раз-два.

 

 

 

 Tracklist: 

 

1.    Ирадье – Голубка / Забытые мелодии / 1969
2.    Я.Баравикайте – Чини-Баба / 1961
3.    N/A - Челита (мексиканская народная песня) / Знакомые Мелодии / 1969
4.    Вокальное Трио «Григориу» - Табу / 1962
5.    Ансамбль «Бразиль-66» – Больше всего люблю самбу
6.    Аккорд - Лодка / 1970
7.    Orkiestra Taneczna Polskiego Radia – Если Тебе Грустно / Четыре Танца / 1971
8.    Инструментальный Ансамбль п/у С. Суботы ‎– Эл Бимбо / 1976
9.    Московский Квартет «Гитара» – Бразильская Самба / 1973
10.    Вокально-Инструментальный Ансамбль П/У С. Суботы – Сердце / 1976

11.    Аккорд – Веселый Квартал / 1970
12.    Орэра – Мексиканские Напевы / 1970
13.    Эстрадный Оркестр Латвийского Телевидения И Радио ‎– Самба / Приглашение К Танцу / 1971
14.    N/A – Лимба / Мелодии Экрана / 1968
15.    Орэра – Хуанита (мексиканская народная песня) / 1974
16.    Инстр. Трио* / Инстр. Квинтет* ‎– Самба / Танцевальная Музыка / 1968
17.    Инстр. Трио* / Инстр. Квинтет* ‎– Румба / Танцевальная Музыка / 1968
18.    Orkiestra Taneczna Polskiego Radia – То Был Не Сон / Четыре Танца / 1971
19.    Оркестр Кинематографии п/у В. Васильева -– Спящие кони / День За Днем. Музыка Из Телеспектакля / 1972

 

 

 

 

 

Волю Смок мы ўсе ведаем па музычнай курацыі фестываляў Mirum Music Festival і Sprava 2018, што ўжо нясе адбітак якасці. Таксама яна актыўны вінілавы дыджэй – яе лайвы часцяком можна пачуць у сталічных лакацыях. Для нас Воля запісала сэт разняволенага дыска, пра які кажа так: «Гэты мікс зусім не пра Новы год, а хутчэй пра год мінулы і пра мае спадзевы на наступны. Усе трэкі так ці інакш звязаныя з рознымі досведамі і станамі, якія я летась перажывала. Заканчваецца ён песняй «I'm In Love» цудоўнай Ару Такамура. Напэўна, гэты трэк лепш за ўсё падкрэслівае тое, што, які б настрой я ні перажывала – шчасце, сум або радасць, – я ўвесь час закаханая ў музыку, жыццё і людзей, якіх яна мне дорыць. Дзялюся з вамі часцінкай свайго кахання. Забірайце з сабой у 2019-ы!» Што тут дадаць? Толькі тое, што трэкліст on request.

 

 

 

 

 

 

Далей за цёрнтэйблы ўстае берасцейскі дыджык Remm, які ўжо не дазволіць смірна таптаць мандарынкі. Свой мікс ён пачаў з класічнага афрабіту і фанку і раскачаў сучаснымі грув-напрацоўкамі так, што і гаварыць ужо не трэба. Час танцаваць!

 

 

 Tracklist: 

 

1. Ebo Taylor – Love And Death
2. Lonette – Stop (Don't Worry About It)
3. The Haggis Horns – Hot Damn!
4. Lance Ferguson, Lack Of Afro, Kylie Auldist – Make Somebody Mine
5. Vulfpeck – Dean Town
6. Romanowski – Flagranti
7. Vaudou Game – Tata Fatiquee

8. Sidewinder – Ego Riot
9. A Taste Of Honey – We've Got The Groove
10. His Orchestra, Machito feat. Graciela – Hold On I'm Comin'
11. Robby Hunter Band – Corazon
12. Jungle By Night – Love Boat
13. Jorge Montiel, Juan Laya - Play It Loud
14. Kasa, Rim Kwaku Obeng – Love Me For Real

 

 

 

 

 

Знаны менскі дыджэй і наш даўні сябра Лаўр Бержанін, які апошнім часам рве сваімі эдзітамі чарты ў Juno Download, запісаў бадзёры мікс з класікі дыска 70-х і сучасных фанкі-бугі бэнгераў. Рыжскі бальзам на душу!

 

 

 

 Tracklist: 

 

1. Jose Feliciano – Feliiz Navidad (Da R. Remix)
2. Booker T.Jones – Cookie 7"
3. Mothertune feat. Jay W MCGee – Perfection 7"
4. Dr Packer – Jammin Till The Break Of Dawn 12"
5. Basement Freaks feat Kammy – Bring It Back
6. Discotron – Bringin’ It Back

7. Terri Gonzales – Treat Yourself To My Life 12"
8. Soulboss – The Message
9. Funky Destination – The Inside Man (Soopasoul Rmx)
10. Allister J – Soulful Hollidays 7"
11. DJ Laurel – If It Only Happens
12. Odyssey – Native New Yorker (Dimitri From Paris Rmx) 12"

 

 

 

 

Навагодняя туса ў разгары: у свядомасці ўжо лёгкі блюр, хтосьці зацірае за Майлі Сайрус, хтосьці скідвае петарды з балкона, а хтосьці перапісваецца са сваімі эксамі. Stereobeaver у гэты час навальвае шчыльнага груву, італа і эйсіду – цяпер абмяжоўваць сябе не мае сэнсу!

 

 

 Tracklist: 

 

1. 18 Rays – I Feel Rain
2. Adrian Lux – Teenage Crime (Axel Boman Dub)
3. POLOCORP – Silva Nativitatis
4. Hervé Christiani – Boomerang (La Décadanse Edit)
5. Jono Ma Dreems – Can’t Stop My Dreaming Of You
6. Moderna and Theus – Tecno Misogino (Bufi Remix)
7. Autarkic – Bongos & Tambourines (Simple Symmetry Remix)
8. Material Witness – Point of Light
9. E Davd – I Left You Out There
10. Crooked Man – I'll Be Loving You
11. Tim Paris – Rain Feat. Coco Solid
12. Ledernacken – Amok!
13. Elecktroids – Check Mate
14. Emerson Kitamura – The Countryside Is Great

 

 

 

 

 

Заснавальнік рэйв-тусы «Мечта» Паша Morgotika сыграў гэты мікс лайвам яшчэ ў верасні на Dream Session у Lo-Fi Customs. І ён нам так спадабаўся, што мы доўга тармасілі Пашу, каб ён даў нам яго выкласці, – нарэшце казка спраўдзілася. Слухай амаль дзве гадзіны мінімалу, дзіпу і італа-дыска ад беларускага тэхна-вікінга. Трэкліст is absent today.

 

 

 

 

 

 

Начны мікс ад KorneJ. Тут табе і птушкі пачырыкаюць, і коцікі памуркаюць, і нават ваўкі павыюць – мікс-падарожжа ад заліпання на сценку напрыканцы тусы да ўтульнага ложачка з мяккай коўдрай.

 

 

 

 Tracklist: 

 

1. Tone Ranger – Flow
2. Arp – Halflight Visions
3. Barrio Lindo – Huanáco (Nicola Cruz Remix)
4. Marijus Aleksa – Time Blur
5. Polo & Pan – Abysse
6. Photay – Screens
7. Malinke Tribe – Ode To Mansa (Streamer's Guarded Mix)
8. Francisco – Voodoo Nero
9. Francisco – Senza Ritorno

10. Bwoy De Bhajan – Antique Cicada
11. Arp – Nzuku
12. Occult – Frisian Dew
13. Kraut – Gota De Agua
14. Ross From Friends – The Knife
15. Tunnelvisions – Nyiri
16. The Black Dog – Part Two
17. The Black Dog – Part Three
18. Yukata Hirose – In The Afternoon

 

 

 Усе міксы можна спампаваць тут! 

 

12 лучших песен июня

12 лучших песен июня

Беларусы поют о важном, Feduk записал главную песню лета, Arca – это любовь!

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

«Домашки» Ableton School, которые хочется послушать здесь и сейчас.

12 главных песен мая

12 главных песен мая

Рэп, неофламенко и немного протестных настроений.

Что будет с беларусскими фестивалями летом-2020?

Что будет с беларусскими фестивалями летом-2020?

Большинство мировых музыкальных фестивалей уже отменились или перенеслись на другие даты. А у нас?

Этому городу нужен злодей. История организатора вечеринок Milky Jerry

Этому городу нужен злодей. История организатора вечеринок Milky Jerry

О Beverly Pills и конфликтах с другими тусовками, о необходимом эпатаже и минских вечеринках.

Онлайн-концерт. Как его организовать?

Онлайн-концерт. Как его организовать?

Рассказываем, как музыкантам выступить в период карантина и счастливо его пережить.

Презентация клипа: The Violent Youth – «Хорошо Одному»

Презентация клипа: The Violent Youth – «Хорошо Одному»

Записали и сняли еще до карантина, но получилось в тему.

Мама, я музыкальный журналист. Мне так нравится

Мама, я музыкальный журналист. Мне так нравится

Почему складывать буквы в слова о музыке – это самый чистый кайф.

12 главных песен апреля

12 главных песен апреля

Лявон – ковбой, Бакей – влюблен, The Strokes – вернулись.