Працягваем радаваць цябе музычнымі падаруначкамі. На гэты раз мікс запісаў маскоўскі дыджэй, знаўца сусветных груваў і адзін са стваральнікаў музычнай тусоўкі Jazzve. Кам’юніці вядомае сваім вытанчаным музычным густам, а таксама насычанымі душой вечарынамі, рэлізамі і фірмовымі касетамі.
Groove House – складана сказаць, што гэта музычны кірунак, хутчэй, такая музыка спалучае прамую (або не вельмі) бочку хаўс-музыкі з выразнымі свінгаванымі басам і гітарай. Дзесьці непадалёку маячыць дыска, фанк, соўл і астатнія танцавальна-вільготныя жанры.
Tracklist:
1. Les Klub des Loosers – Dead Hip-Hop
2. Fitzzgerald – Mysterious World
3. YSE Saint Laur'ant – Bozwa Locks
4. Lord Echo – The Sweetest Meditation (feat. Mara TK) [Club Mix]
5. Kozmonotosman – Helvaci
6. Bruxas – Más Profundo
7. KH – Question
8. DJ SCM – Emotional Party Track
9. Max Graef – No. 5
10. Les Sins – Grind
11. Gerry Read – 90’s Prostitution Racket
12. Pended Street Steppers – Openin’ Up
13. Project Pablo – The Fuss
14. Moodymann – Rectify
15. Max Graef Band – Tangerine
Mixed and compiled with care by Aman Po-Kaifu
Дарэчы, у гэтую суботу, 28 кастрычніка, Aman Po-Kaifu разам са сваімі паплечнікамі Mutenoise, Craft і Fitzzgerald сыграюць шчыльную лайв-сесію ў «Хулігане». Запрашаем цябе ўсім сэрцам! Уваход вольны.