Дзясяты FSP адбыўся

 

Дзясяты FSP адбыўся! За гэтыя гады фестываль не толькі пераўтварыўся ў класічнае месца збору адборнай моладзевай тусоўкі, але і стаў стымулам для стварэння іншых выдатных фэстаў горада. Мы зазірнулі на юбілейны FSP і так жа класічна прынеслі вялікі фотарэпорт.

Бельгійцы Warhaus, украінская «Луна», расійскія педыкюр-панкі «Пасош» ды індзі-рокеры Pompeya сталі хэдлайнерамі ў 2018-м. Барабаншчык Warhaus адыграў канцэрт са зламаным плячом, сцэна «Бассоты» засвяцілася ва ўсіх інстаграмах, а прыгожыя людзі прыгожа шпацыравалі і прыгожа смажылі маршмэлаў на вогнішчы каля імправізаванай сцэны.

Упершыню на Freaky Summer Party прадаваўся алкаголь, прычым кактэйльную зону стратэгічна слушна размясцілі побач з тэрыторыяй для дзяцей.

Агулам атрымаўся добры гарадскі пікнік, да якога ўжо ўсе прызвычаіліся, але які ўсё адно чакаюць.

 

Фота: palasatka