15 гадоў Euthanasia Promo: фоталетапіс

 

Сёлета споўнілася 15 гадоў славутай менскай прома-групе Euthanasia. Баравая, Вавілава, «Сталкер», «Бензапілы» – гэта толькі некалькі знакавых кропак у гісторыі беларускага рэйверскага руху. Мы разам з арганізатарамі Euthanasia адабралі невялікую жменю з 45-тысячнага фотаархіва і зафіксавалі галоўныя вехі андэграўндных тус.

 

 

 

 

Старая Баравая

Першая вечарына Euthanasia адбылася 31 студзеня 2003 года ў ДК МТЗ, тады там быў клуб «4 Апельсіны» ці «Воран». Першапачатковы касцяк прома склалі Лёша Дэлас, Pavel-Man, Жэня Indra, рэзідэнтамі сталі Сяргей Adrin, Дзяніс Сініцын з Energun, Жэня Trick, Gleb Luv, Uvhiol, Пажарнік, zVERb і Headshot. Anachoretes, Teknoir, Plaha і Awesome Eidolons гіпнатызавалі відэапраекцыямі. «Гэта былі цалкам андэграўндныя вечарыны, мы ладзілі іх пасля вячэрняй дыскатэкі ў ДК МТЗ, – успамінае Лёша. – Там часта дзяжурыла міліцыя, і мы не выпускалі людзей з метро, пакуль яна не з’едзе. Усе дзверы зачыняліся а першай гадзіне ночы – і ніхто да самай раніцы не мог ні зайсці, не выйсці, такія былі ўмовы».

 

 

У першы ж год дзейнасці прома замуціла авантуру, якая змяніла расклад электроннага руху і прабіла адну з культавых беларускіх пляцовак – аэрадром Баравая. Яшчэ ў 2000-м Лёша Дэлас пачуў па радыё, што дыджэі Міця і Палёны плануюць оўпэн-эйр на авіябазе. Рэйв тады не адбыўся, але ідэя так захапіла Лёшу, што ўлетку 2003-га ён угаварыў начальства аэрадрома – так адбыўся першы фэст на Баравой. А за ім яшчэ тры, якія збіралі па 1500-2000 чалавек.

 

 

У 2007-м масіўны рэйв на 5 пляцовак з брытанскімі гасцямі Technical Itch і Mark Hawkins быў забаронены за пару дзён да івэнту – і імпрэзу перанеслі ў клуб «Стэп» (цяпер Re:Public). Тады на асноўным танцпляцы стаялі більярдныя сталы – каб іх зняць, трэба было няслаба раскашэліцца.

 

 

Сысці ў лясы

З 2008-га натоптаную рэйверамі Баравую акупавалі камерцыйныя оўпэны Global Gathering, «Мост» і іншыя, а Euthanasia сышла ў лясы, на разваліны санаторыяў і піянер-лагераў. На «Бензапілы» (лясныя оўпэны на 4-5 палян) і «Сталкер» (рэйвы на руінах) людзей за дзясяткі кіламетраў ад горада вазілі арандаваныя «МАЗы-гармонікі» і міні-бусы – свята пачыналася яшчэ ў дарозе.

 

 

У халады рух жыў на катэджах і ў клубах. Але галоўнай базай «Эўтаназіі» на некалькі гадоў стала сталоўка завода імя Вавілава. Тры залы з бескампрамісным трансам, хард-тэхна і рознымі гатункамі драм-н-бэйсу збіралі па 1000-1500 чалавек.

 

 

Клубная манія

Пяць гадоў таму арганізоўваць вялікія лясныя оўпэны стала складана і рызыкоўна, завод Вавілава таксама адрокся ад рэйваў – і прома засяродзілася на невялікіх клубах: Shelter, bar ILI club, «Алекс’С». З 2016 года пачаліся вечарыны ў «Брюгге», спачатку на адной, дзвюх, а потым і на чатырох пляцоўках.

 

 

За 15 гадоў на вечарынах і оўпэнах выступілі больш за сотню дыджэяў, музыкаў і віджэяў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Грэцыі, Германіі, Нідэрландаў і Англіі. Сакрэт поспеху заўсёды быў у супрацы прома-груп: Psychedelic.BY/Organic Family, DrumAndBass.BY, 12”, Electrofood, Mad Mouse Promo, Inner Space Promo, Neverdie, Monstass Crew, Force Carriers, Dark Side of Techno – толькі некаторыя з тых, з кім супрацоўнічала Euthanasia за гэтыя гады.

 

8 сакавіка Euthanasia адсвяткуе ў «Брюгге» сваё 15-годдзе пад транс, драм-н-бэйс, хардкор і чылаўт. Не пра*бі чарговую старонку гісторыі!

 Lineup: 

Psychedelic trance floor: Smith, Trick, Adrin, Дэлас

Hardcore floor: Don't Call Me Bruce!, pi r^2, Pin_23, #000000, Anlie

Drum & bass floor: Pryzma, Christ, Tenix, Nightfreak, Skinder, Pothead, Gorilla33

Chill Out floor: pavel ambiont [live], Mozes [Live], Tanit, Poise, Gandharva


Facebook    VK   Сайт

Фота – з архіва Euthanasia

Калі ў цябе ёсць чым падзяліцца альбо хочаш перапісаць сабе рарытэтныя фоткі – звязвайся з Лёшам Дэласам.

КАМЕНТАРЫ (6)

Hm
Hm | 7.03.2018 23:19

да, были времена лихие.... или это мы были молодые

6 0 +6
цўц
цўц | 8.03.2018 15:53

wow. is it really Belarus?

5 0 +5
haha
haha | 10.03.2018 00:09

Было дело до статьи 238

0 2 -2
ГНК
ГНК | 10.03.2018 11:37

Статья ваша не при чём, она ещё и до эвтаназии была. И не мешает процветать всем остальным вечерикам и фестам. Далеко не все рейверы обдолбыши, music is the only drug! кто этого не понимает - ущербен или мент.

9 1 +8
chemical
chemical | 20.03.2018 07:37

cкольно знакомых лиц :)

0 0
Onkyo Onkyo | 13.12.2018 20:11

++

0 0
34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.