«Крычу на людзей – і ім гэта падабаецца»: правілы творчасці Domsun

Знаёмімся з электроншчыкам-фрэшмэнам, мадэллю і танцорам у адной асобе.

Летась праект пра беларускую музыку «КЛІК» ладзіў конкурс для маладых артыстаў «ВЫКЛІК». Наймацнейшай з больш чым сотні заявак у выніку аказалася заяўка менчука Барыса з псеўданімам Domsun – што цікава, абсалютнага самавука ў музыцы.

У сакавіку пры падтрымцы «КЛІК» у Domsun выйшаў беларуска-крэольска-англійскі сінгл «Run Boy», а неўзабаве выйдзе і альбом «Cultural Appreciation». LP уцялесніць мультыкультурнасць Domsun і на ім будуць цікавыя фіты: з рэперам лайтовым, польскім гуртом Ciepłe Brejki, беларускім госпэл-хорам і народным хорам Spievy. Але музыка – не адзіны занятак Барыса. Ён здымаецца ў рэкламе, займаецца кантэмпам, выкладае англійскую мову – і мы напэўна нешта яшчэ забылі.

У размове з «Першаком» знаны прамоўтар Ян Папкоў раіў прыглядзецца да гэтага артыста. Мы прыглядзеліся – і табе раім.

 

Неабходнасць запарыцца

  Нядаўна мне напісалі ў TikTok, што трэк – фігня, я адказаў: «Дзякуй, згодны». Насамрэч я даволі залежны ад чужога меркавання, але з гадамі гэта становіцца прасцей трываць.

  На сцэне пачуваюся ўпэўнена. Дзякуй гітарысту Мікіту і дзякуй майму досведу. Я ўжо не сумняваюся, што мы ўсіх парвём: крычу на людзей – і ім гэта падабаецца.

  Праз бум ШІ каштоўнасць музыкі паступова зрушваецца з уласна гуку на кантэкст. Гісторыя, асоба, жывая прысутнасць, памылкі, недасканаласць – усё тое, што складана згенераваць. Музыка – гэта ўжо не проста «што гучыць», а «хто і навошта гэта робіць».

  Кантэнту стала так шмат, што нібыта, каб дадаць мастацтву вагі, цяпер трэба больш запарыцца – і музыканту, і слухачу.

 

 

Эмбіент як фінальны бос

  Калі б я мог персанальна павучыцца чамусьці ў любой зоркі, я б павучыўся скрыміць у вакаліста Twenty One Pilots. Нядаўна пачаў вучыцца экстрэм-вакалу, але пакуль атрымліваецца толькі паміраючы дзед.

  Тры найулюбёнейшыя альбомы ў плэйлісце цяпер: «wtfuknow» ZEP – вельмі крута ўсё намяшана (у яго я б таксама павучыўся), «Gusto» Boko Yout – шалёна бадзёрая індзі-альтэрнатыва, «Secret Life» Brian Eno & Fred again.. – ну, тут прабацька эмбіенту і адзін з самых папулярных сёння дыджэяў робяць эмбіент-альбом. Увогуле люблю эмбіент. Гэта такі фінальны бос: «Мне, калі ласка, два акорды на пяць хвілін».

 

 

Як паспяваць усё

  З узростам я зразумеў, што ў свеце столькі цікавых рэчаў. Недарэчна рабіць стаўку на нешта адно.

  Я зарабляю выкладаннем англійскай і свядома не працую больш за 4 гадзіны на дзень, бо гэта прамая дарога да выгарання. Я люблю сваю працу, і менавіта таму ў мяне застаюцца час ды энергія на іншыя праекты, заняткі, хобі.

  Тэрапія – адназначны козыр. Без яе многае канчалася б на «навошта?», «я недастаткова добры», «што іншыя падумаюць?», не паспеўшы пачацца.

 

 

Ніколі не позна

  У 28 я пачаў займацца танцамі – кантэмпам, і гэта было адно з самых афігенных рашэнняў у маім жыцці. Вельмі раю ўсім. Тым больш што стылі і музыка зусім розныя – кожны адшукае сваё. Нядаўна я паспрабаваў хаўс. Спачатку ён здаваўся мне ніякім, а потым я ў яго закахаўся – і ўва мне абудзілася жаданне танцаваць на вечарынках. У 31 год мне захацелася хадзіць на вечарынкі, каб танцаваць!

  Нам часта здаецца, што мы спазніліся, толькі таму, што параўноўваем сябе з іншымі. Але ў кожнага свой рытм. І тое, што для кагосьці «ўжо позна», для цябе можа быць акурат тым самым момантам.

  Я разумею, што ў танцах я ўжо нікуды далёка не пайду, ды і не хачу. І калена барахліць. Але, чорт вазьмі, як жа я ўдзячны за кожны раз, калі вяртаюся дадому потны і шчаслівы!

 

Мары

  Было б крута зрабіць саўнд-дызайн для нейкай індзі-гульні. Або хацелася б навучыцца класна граць на клавішных і адчуваць сябе ў гармоніі як рыба ў вадзе. Часта адчуваю, што адсутнасць адукацыі мяне стрымлівае.

  Мне падабаецца, што з’яўляюцца розныя магчымасці: калабарацыі з рэкламай, саўнд-дызайн, выступы – гэта матывуе рухацца далей. Я перастаў баяцца пісаць людзям і нарэшце пачаў весці сацсеткі, таму пакуль мэта – проста працягваць. Ну і думаю выпусціць у траўні поўнафарматны альбом.

 

Фота: klacayu_po_fotiku

13 лучших треков июля

13 лучших треков июля

Забирай лучшие треки месяца в плейлист.

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа победила все запреты и собрала Re:Public.

34 Mixes #13: Максім Шумілін

34 Mixes #13: Максім Шумілін

Традыцыйны летні мікс ад Максіма Шуміліна.

Будьте так бобры. Как делают главный минский фестиваль этого года?

Будьте так бобры. Как делают главный минский фестиваль этого года?

Почему Little Big – это рок? Какая группа попросила 3,5 миллиона евро за выступление? Когда «Рок за Бобров» растянется на все выходные?

Что слушает Awlnight?

Что слушает Awlnight?

Рэп, соулфул-хоп и неосоул: узнай, что еще слушает Дмитрий Лукойть aka Awlnight.

«Киевский Атлас». Чем был хорош Atlas Weekend – 2019?

«Киевский Атлас». Чем был хорош Atlas Weekend – 2019?

Почему редакция 34 влюбилась в Atlas Weekend 2019?

Премьера на «Першаке». Клип Zui – «Папу уволили»

Премьера на «Першаке». Клип Zui – «Папу уволили»

Драма, уложенная в четыре минуты, – это новый клип Zui.

Что слушает Никита Мастяк?

Что слушает Никита Мастяк?

Американский хип-хоп и русский поп-рок: что слушает Никита Мастяк?

Ну что, пацаны, «Anima»?

Ну что, пацаны, «Anima»?

Мы провели неделю с новым альбомом Тома Йорка и составили для тебя план его прослушивания.