Прэзентацыя рэмікса: Deech – Sorrow Tears And Blood

Беларускі электронны музыка Deech працягвае эксперыментаваць. І калі раней яго гучанне можна было апісаць як джэрсі-клаб, бэйс і эксперыментальны хіп-хоп, то цяпер да дыяпазону далучыўся афрабітс. Лаві новы рэмікс электроншчыка на джазавую спявачку з ЗША Шолу Адзізу-Фарар і легенду афрабіту Фелу Куці. Wake up, Africa!

 

 

Deech пра рэліз:

– Гэты трэк з'явіўся дзякуючы маёй дзяўчыне Крысціне, з якой мы хадзілі на джазавы канцэрт Роя Янга і Шолы Адзізы-Фарар у Палацы прафсаюзаў. Крысціна ў інстаграме падзякавала Шоле за выступ, пасля чаго ў іх распачалася невялікая размова. У выніку Крысціна паказала мае трэкі і прапанавала пасупрацоўнічаць. Шола выявілася вельмі адкрытым да эксперыментаў музыкам, і мы разам вырашылі, што нядрэнна было б пераасэнсаваць адну з кампазіцый з яе альбома «Lost Myself». Гэтым трэкам стала «Sorrow Tears & Blood» – песня, напісаная ў 1977 годзе мультыінструменталістам, заснавальнікам афрабіту Фелай Куці і эмацыйна выкананая Шолай на яе дэбютнай плытцы.

Лаві Дзіча гэтым летам на Stereo Weekend, а пакуль можаш пачытаць, што ўвогуле такое афрабітс.