Плыві на «Маяк»: фотарэпорт з канцэрта «Без Билета»

 

У мінулую пятніцу беларускі гурт «Без Билета» прэзентаваў новы альбом «Маяк» у Prime Hall. Месцамі было кранальна да слёз, месцамі весела, як на дзіцячым ранішніку, а месцамі – як на драйвовым оўпэн-эйры, які песціла саланаватае марское паветра. Віталь Артыст скараў усіх шчырымі прамовамі, аніматарскімі здольнасцямі і танцавальнымі імправізацыямі, а музыкі гурта выкладаліся на ўсю, граючы альтэрнатыўныя аранжыроўкі альбома. «Пяршак» зафіксаваў атмасферу падзеі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота – Таня Капітонава