Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Гэтай вясной магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам. Так гучыць першы сінгл.

 

 

Сумаваў(-ла)? Мы таксама.

Новы сінгл Akute – гэта тыя ж сінтэзатары, меладычнасць і прыпеў, які ты запомніш з першага разу. З нечаканага: гасцявы куплет Дзяніса Астапава з гурта «Грязь» – яшчэ аднаго магілёўскага калектыву, які ты можаш памятаць па ўдзеле ў ім Ромы Англічаніна або выдатным (але жудасным) альбоме «Сундук мертвеца».

Яшчэ адна цудоўная навіна: увесну Akute выпускаюць новы альбом. Больш ніякіх дэталяў няма, але пасля трохгадовага маўчання нам хопіць і гэтага. Летась у Akute выйшаў самотны сінгл «Усе песні спетыя», а папярэдні альбом «Plastyka» пабачыў свет яшчэ ў 2016-м.

Тры гады – гэта шмат. Чакаем вясну.

 

 

Дзяніс Астапаў:

«Калі я пішу тэксты, заўсёды думаю пра Жыжэка, і ў гэты раз да яго дадалося чыёсьці разбітае дзяцінства».

Akute:

«Ідэя трэка – прачнуцца ад комы не з таго боку. Гэта, як і астатняя наша музыка, нейкі шаманскі абарот слоў і вобразаў па коле».

 

Слухаць на Apple MusicGooglePlay и Яндекс.Музыке

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!

15 крутых документалок о музыке

15 крутых документалок о музыке

Собрали пачку добротных видеоисторий для меломанского вечера.

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

Большой фотоотчет с четырехлетия «Бассоты» – главного летнего рейва.

34 Mixes #11: Максім Шумілін

34 Mixes #11: Максім Шумілін

Няспешны, расслаблены вайб і думкі пра адыходзячае лета – у вінілавай спэшл-падборцы беларускага фатографа Максіма Шуміліна.

Главные концерты осени

Главные концерты осени

На кого, куда и почем можно сходить грядущей осенью?

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.

Как записать трек с ToneTwins

Как записать трек с ToneTwins

Показываем, как создать многослойную композицию по рецепту беларусских электронщиков ToneTwins.

Metronomy і рэйв да світання: навошта ехаць у Вільню 7 і 8 верасня?

Metronomy і рэйв да світання: навошта ехаць у Вільню 7 і 8 верасня?

Weekend-гайд па галоўным віленскім фэсце.

Справа ў Белай Царкве

Справа ў Белай Царкве

Вялікі фотареэпорт з другога фестывалю Sprava ад Тані Капітонавай.