Akute выпусцілі альбом «V»
Дачакаліся. Праз тры гады магілёўскі гурт вярнуўся з новым альбомам.
У Akute выйшаў альбом «V». Як вынікае з назвы, пяты па ліку. Сюды ўвайшоў і лютаўскі сінгл «Кома», запісаны сумесна з групай «Грязь», і леташні трэк «Усе песні спетыя».
Для Akute гэта першы рэліз за тры гады, папярэдні альбом каманды «Plastyka» выходзіў на «Першаку» ў 2016 годзе.
Рома Akute:
– У нас перапынкі паміж альбомамі атрымліваюцца дзіўнымі, для нас яны дакладна невялікія. Ад папярэдніх альбомаў «V» адрозніваецца пашыранай палітрай выкарыстаных інструментаў. Запісаўся ён прыкладна за 3 месяцы.
Мы не рыхтуем 30 трэкаў, каб потым выбраць 10. Таму кожная песня тут – важная для нас.