15 правілаў вулічных музыкантаў

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • ЧИТАТЬ ПО-РУССКИRUS

Каб стаць годным мінезінгерам, табе спатрэбіцца нешта большае, чым атэстат з музычнай школы і татава «шасціструнка». Кантрыб'ютары 34mag з дапамогай мацёрых стрыт-музыкаў склалі 15 правілаў, якія дапамогуць табе не толькі выжыць у суровых падземных пераходах, але і папоўніць змесціва скарбонкі. Паехалі!

 

 1.  Не грай побач з іншымі музыкамі. Так, гэты хлопец заняў сакавітае месцейка, але наладжваць бітву за тэрыторыю ўсё ж не варта: спробы «перайграць» адзін аднаго ператвараюцца ў пякельную какафонію і адпужваюць слухачоў. 

 

 2.  Калі ты граеш у пераходзе, не дзяры горла: у падземцы выдатная акустыка. 

 

 3.  Хочаш адчуць сябе Скруджам Макдакам, які скача ў золата, прыдумай што-небудзь клёвае: дрэнна сыграныя «Тры чарапахі» ўжо даўно не выклікаюць экстаз. 

 

 4.  Выбірай правільны час для свайго выступу: людзі, якія спазняюцца на вучобу і працу, не стануць марнаваць на цябе свой час. 

 

 5.  Калі ў тваёй камандзе будзе дзяўчына, манеткі ў куфар пасыплюцца весялей. Такія справы. 

 

 6.  Дарэчы, пра куфар: не выкарыстоўвай гіганцкія чахлы ў якасці банка. Шустрыя валацугі з лёгкасцю выхопліваюць з такой «касы» жменьку манет, хутка збягаючы з месца злачынства. Выкарыстоўвай звычайны заплечнік ці сумку. 

 

 7.  Усмешка сапраўды працуе: да хмурнага трубадура падыходзіць не хочацца. 

 

 

 8.  Скрыпка здзіўляла гадоў пяць назад: хочаш сапраўды ўразіць публіку – налягай на экзотыку. Ханг, рэйнстык і джэмбе – твае лепшыя сябры. 

 

 9.  Дарэчы, акардэон ці баян, які прытуліўся на руках, таксама прыцягвае разявак: няма грошай на кахон або цін-вістл – «акупіруй» дзедаў інструмент. 

 

 10.  Памятай, што падземка – не сцэна: у выпадку заварушкі ты заўсёды зможаш ціхенька змыцца. 

 

 11.  Калі цябе ўсур'ёз прыціснулі стражнікі парадку, не трэба ўставаць на дыбкі: мала таго, што можна зарабіць штраф, дык яшчэ і ў пераход з інструментам ты больш не спусцішся. 

 

 12.  Не дазваляй свайму таварышу разгульваць па перыметры з распасцёртай шапкай ці пакетам: кленчанне задзёўбвае. 

 

 13.  Калі твайму камраду ўсё ж няймецца, усунь яму ў рукі тэкст песні ці лішні інструмент: у гурта шанцы разжыцца шэкелямі вышэйшыя, чым у адзіночак. 

 

 14.  Не заседжвайся на адным месцы, калясі па ўсім горадзе: быць можа, ты знойдзеш нікім не занятае «грыбное» месца. 

 

 15.  Хочаш стаць паспяховым вулічным музыкантам – грай кожны дзень. Не факт, што ў цябе з'явяцца фанаты, але людзі цябе запомняць, а запомнілі = расказалі сябрам. 

 

Фотa by Matheus Ferrero & palasatka

Чтобы стать достойным миннезингером, тебе понадобится нечто большее, чем аттестат из музыкальной школы и папина «шестиструнка». Контрибьюторы 34mag с помощью матёрых стрит-музыкантов сформулировали 15 правил, которые помогут тебе не только выжить в суровых городских переходах, но и пополнить содержимое копилки. Поехали!

 

 1.  Не играй рядом с другими уличными музыкантами. Да, этот парень занял сочное местечко, но устраивать битву за территорию все же не стоит: попытки «переиграть» друг друга превращаются в адскую какофонию и отпугивают слушателей. 

 

 2.  Если ты играешь в переходе, то не дери глотку: в подземке отличная акустика. 

 

 3.  Хочешь почувствовать себя Скруджем Макдаком, прыгающим в золото, придумай что-нибудь классное: плохо сыгранные «Тры чарапахі» уже давно не вызывают экстаз. 

 

 4.  Выбирай правильное время для своего выступления: люди, опаздывающие на учёбу или работу, не станут тратить на тебя своё время. 

 

 5.  Если в твоей команде будет девушка, монетки в кофр посыплются веселее. Такие дела. 

 

 6.  Кстати, о кофрах: не используй гигантские чехлы в качестве банка. Шустрые бродяги с легкостью выхватывают из такой «кассы» горстку монет, быстро убегая с места преступления.  Используй обычный рюкзак или сумку. 

 

 7.  Улыбка действительно работает: к хмурому трубадуру подходить не хочется. 

 

 

 8.  Скрипка удивляла лет пять назад: хочешь действительно поразить публику – налегай на экзотику. Ханг, рейнстик и джембе – твои лучшие друзья. 

 

 9.  К слову, аккордеон или баян, приютившийся на руках, не хуже притягивает зевак: нет денег на кахон или тин-вистл – «оккупируй» дедов инструмент. 

 

 10.  Помни, что подземка – не сцена: в случае заварушки ты всегда сможешь тихонько смыться. 

 

 11.  Если тебя всерьез прижали стражи порядка, не нужно вставать на дыбы: мало того, что можно заработать штраф, так еще и в переход с инструментом ты больше не спустишься. 

 

 12.  Не позволяй своему товарищу разгуливать по периметру с распростертой шапкой или пакетом: попрошайничество задалбливает. 

 

 13.  Если твоему камраду все же неймется, всучи ему в руки текст песни или лишний инструмент: у группы музыкантов шансы разжиться шекелями выше, чем у одиночек. 

 

 14.  Не засиживайся на одном месте, колеси по всему городу: быть может, ты найдешь никем не занятое «грибное» место. 

 

 15.  Хочешь стать успешным уличным музыкантом – играй каждый день. Не факт, что у тебя появятся фанаты, но люди тебя запомнят, а запомнили = рассказали друзьям. 

 

Фото by Matheus Ferrero & palasatka

КАМЕНТАРЫ (1)

Terrens
Terrens | 15.10.2017 03:20

Жаль, не все музыканты придерживаются этих правил. Очень раздражают чуть ли не висящие на тебе и преследующие вымогатели с шапками. Зачем они вообще это делают? Сомнительно, что это помогает.

2 0 +2
«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.