Аня Жданава выпусціла трэк «Кветка»
У кампазітаркі і спявачкі Ані Жданавай выйшаў трэк на беларускай мове. Артыстка прысвяціла «Кветку» ўсім, «хто не вывозіць і хацеў бы знікнуць у музыцы».
«У мяне новая песня, якая проста вывалілася скрозь трывогу, неспакойныя ночы і немагчымасць ўсё памяняць, – напісала Аня ў Facebook. – Для мяне нетыпова пісаць на беларускай, але тут проста "яно само". Жадаю нам усім перамогі, свабоды і сілёнушак».
Трэк даступны на Deezer, Spotify, Apple Music, iTunes, Яндекс.Музыка.