Сёлета ў конкурсе «Заспявай» перамог нэа-соўл-дуэт Puaro

Сёлета ў конкурсе «Заспявай» перамог нэа-соўл-дуэт Puaro

На выходных адбыўся канцэрт-фінал конкурсу «Заспявай – 7», дзе за перамогу змагаліся Katka, Ketevan і Puaro. З трэкам «Вымарай мора» на верш Насты Кудасавай перамаглі апошнія.

 

 

У паўфінале конкурсу Puaro спявалі на фіце ў гурта junactva.

 

 

Раней у конкурсе адзначаліся Navi, Leibonik, Lear, Maximalism і шмат хто яшчэ. Вось плэйліст пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу.

«Заспявай» ладзіцца з 2014 года парталам TuzinFM і дабрачынным фондам «Вяртанне». Сэнс конкурса ў тым, каб заахвоціць маладых выканаўцаў ствараць трэкі на вершы беларускамоўных паэтаў. Пераможцы атрымліваюць прызы, у тым ліку грашовыя. Важным складнікам конкурса з’яўляецца адукацыйная сесія і ментарская падтрымка.