У лонг-ліст «Заспявай-5» увайшло 25 трэкаў

У лонг-ліст «Заспявай-5» увайшло 25 трэкаў

Абвешчаны лонг-ліст конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5», які праводзяць партал TuzinFM разам з фондам «Вяртанне». У яго трапілі 25 канкурсантаў.

Сёлеташнім канкурсантам прапанавалі зрабіць песню з верша аднаго з лаўреатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. «Заданне было даволі няпростым, і мы радыя, што канкурсанты не збаяліся, не паленаваліся і добра папрацавалі з сучаснымі паэтычнымі тэкстамі. Па выніку вершы натхнілі музыкаў на стварэнне цікавай ды арыгінальнай музыкі і мы маем вялікую колькасць патэнцыйных гітоў. Гэтыя заяўкі безумоўна натхняюць і радуюць. Мы ў захапленні!», – кажа сузаснавальнік і прадусар конкурсу Сяргей Будкін і раіць усім беларускім выканаўцам звяртацца да сучаснай беларускай паэзіі.

 

 

З 25 паўфіналістаў журы адбярэ трох лепшых пасля жывога праслухоўвання.

КАМЕНТАРЫ (1)

Miki
Miki | 22.11.2018 15:15

Absolem cloud больше всех удивили

0 0