Этна-эмбіент-праект Parus зарэлізіў першую плытку

Этна-эмбіент-праект Parus зарэлізіў першую плытку

На стрымінгах выйшаў першы лонгплэй электраакустычнага праекта Parus музычнага прадзюсара Антона Анішчанкі і фальклорнай спявачкі і этнографкі Ганны Сілівончык.

Дэбютны альбом «Zara» спалучае жывы вакал, сэмплаваныя беларускія інструменты, сінтэзатары і запісы, зробленыя ў полі – у вёсках, лясах і на балотах.

 

 

Гісторыя альбома «Zara» даволі цікавая. Пачалося з таго, што Антон Анішчанка стварыў кампіляцыю з архіўных запісаў беларускага фальклору і вырашыў заглыбіцца ў гэтую, пашукаць матэрыял для новых прац. Паралельна ён зрабіў мноства палявых запісаў з вандровак па Беларусі, пазнаёміўся з Сяргеем Чубрыкам, які вырабляе колавыя ліры, цымбалы і дуды ды грае на іх, і адкрыў для сябе фантастычны голас Ганны Сілівончык. Вось як гэта было: «У 2023 годзе я запісаўся ўдзельнікам этнаграфічнай экспедыцыі, іх штогод з 1990-х гадоў арганізуе на тэрыторыі Беларусі і прыгранічных раёнаў Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. У гэтых экспедыцыях збіраюцца вельмі розныя людзі: студэнты, прафесійныя этнографы, супрацоўнікі Акадэміі навук і людзі, якія проста цікавяцца дадзенай тэматыкай. Мне хацелася асабіста зрабіць фальклорныя запісы песень выканаўцаў у вёсках. Па выніку экспедыцыі я зразумеў, што цікавых запісаў у мяне зрабіць не атрымалася. Але падчас аднаго з вечароў у экспедыцыі многія ўдзельнікі сабраліся каля вогнішча за вячэрай і некаторыя спявалі песні. У той вечар я пачуў, як спявае Ганна, і гэта было вельмі прыгожа. Да гэтага я такога прыгожага голасу і спеваў не чуў ніколі». Праз некалькі дзён знаёмства ля вогнішча працягнулася ў студыі, дзе Ганну запісалі сольна. Так і распачаўся Parus.

«Традыцыйны беларускі спеў для мяне – найбольш блізкі, прыгожы і дакладны спосаб ўзаемадзеяння са светам, – кажа Ганна Сілівончык. – І гэта тая музыка, якая дасканала трапляе мне ў сэрца. З таго часу як я з ёй нечакана пазнаёмілася, амаль усё, чым я займаюся, – гэта вучуся на гэтай мове размаўляць. Прыгажосць традыцыйнага спеву – досыць нязвыклая прыгажосць, якая кранае тэмбрамі, інтанацыямі, вобразамі, настроем, музычнымі формамі, інтэрваламі, абертонамі і шмат яшчэ чым. І ўсё гэта нараджаецца на сутыкненні прыроды, культуры і ўнутранага стану чалавека і раскрываецца ў моманце выканання песні штораз па-рознаму. Кожная песня для мяне – нешта падобнае на magic box, у якім схаваныя і жывуць сваім жыццём візуальныя вобразы, сэнсы, мелодыі, сны, асацыяцыі, успаміны з жыцця і асабістыя пачуцці, звязаныя з усім гэтым. А спяванне – спосаб апынуцца і рухацца, неяк перасоўвацца ўнутры гэтых і рэальных, і адначасова нерэальных прасторы і часу».

Песні, якія ўвайшлі ў «Zara», – пераважна каляндарна-абрадавыя і лірычныя. Яны аб’яднаныя тэмамі кахання, лёсу, прыроды і амаль усе дыялагічныя: маці размаўляе з дачкой, дзяўчына – з хлопцам, Месяц – з Зарой. «Сонейка» – жніўная песня з Падняпроўя, яна пра гатоўнасць сустрэцца з жыццём у любых яго праявах, гэта песня пра прыняцце і любоў. «Зара» – песня з Падняпроўя, у аснове якой – міфалагічны сюжэт пра нябеснае каханне і разлучэнне Месяца і Зары. «Ружовыя цвяты» – лірычная песня з Падзвіння пра самы пачатак кахання паміж двума людзьмі. «Ой лугом іду» – веснавая песня з Падляшша (Польшча), у якой распавядаецца пра жыццё жанчыны ў замужжы і пра лёс, які можа яе напаткаць.

Набыць альбом, каб падтрымаць артыстаў, можна на Bandcamp.

 

Ну что, пацаны, «Anima»?

Ну что, пацаны, «Anima»?

Мы провели неделю с новым альбомом Тома Йорка и составили для тебя план его прослушивания.

Что слушает Panska Moc?

Что слушает Panska Moc?

Британский рок, австралийская психоделика и американский эйсид-джаз: слушаем любимые треки гитариста Panska Moc.

Премьера на «Першаке». Клип Mustelide – «Okno»

Премьера на «Першаке». Клип Mustelide – «Okno»

Коннект Минска и Гонконга!

«Жизнь в моменте». Что такое объединение accidental society?

«Жизнь в моменте». Что такое объединение accidental society?

Надоело однообразие имен по выходным? Обрати внимание на новое для города объединение.

Главные беларусские песни первой половины 2019-го

Главные беларусские песни первой половины 2019-го

Подводим промежуточные итоги года. Спойлер: мы в восторге.

13 лучших треков июня

13 лучших треков июня

Что слушает Денис «Грязь»?

Что слушает Денис «Грязь»?

11 любимых песен Дениса Астапова.

Островок Свободы на Свободы. «Меломаны» – уже главное место лета-2019

Островок Свободы на Свободы. «Меломаны» – уже главное место лета-2019

Адрес новой площадки Старцева оказался ее идеальным описанием.

Что слушает Deech?

Что слушает Deech?

Электроника, электроника и еще раз электроника: слушаем любимые треки Deech.