Ягор Забелаў едзе ў тур па Еўропе

Ягор Забелаў едзе ў тур па Еўропе

Беларускі баяніст, акардэаніст, кампазітар Ягор Забелаў анансаваў еўрапейскі тур.

Да канца года чароўную музыку Забелава можна будзе пачуць у 23 гарадах. Тур ахоплівае Аўстрыю, Славакію, Венгрыю, Сербію, Славенію, Германію, Польшчу, Чэхію і Нідэрланды. «Заходзьце, калі ласка, калі будзеце дзе недалёка», – запрашае музыка сваю фрэнд-стужку.
 

 Расклад туру: 

Апошнія гады Ягор Забелаў выступае пераважна сольна або ў складзе Yegor Zabelov trio. Раней музыка быў вядомы як заснавальнік гурта Gurzuf, а таксама ўдзельнік «Серебряной свадьбы» і «Нагуаль». Пісаў музыку да кіно і тэатральных пастановак і менавіта на гэтай глебе закалабіўся сёлета з Палінай Дабравольскай – кампазітар стварыў музыку да спектакля «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча» (прэм’ера адбылася 1 лютага ў Варшаве). Найсвяжэйшы сінгл Забелава можна паслухаць па лінку: «Huki Bi​-​Sajda» адкрываюць слухачам акардэон зусім з нечаканага боку.

 

Фото: Kazimierz Zdziebło