WTBSK дасць першы сольнік у Варшаве
Музычны дуэт Светы Бень і Сяргея Навіцкага выступіць з першым сольным канцэртам 1 лістапада ў варшаўскай клубакавярні Chmury.
Пад шыльдай WTBSK музыкі ствараюць электронную музыку з глыбокімі тэкставымі выказваннямі. Жанрава гэта можна акрэсліць як сумесь трып-хопу і псіхадэлікі. Праект нарадзіўся ў Віцебску ў дзень горада. «Мы вырашылі разам сыграць усяго адну песню, – распавядала Света. – А праз некалькі месяцаў мы сустрэліся ўжо ў Берліне і працягнулі гэты эксперымент. Я сабрала ўсе свае тэксты, якія патрабавалі зусім іншага музычнага рашэння, і Сяргей гэтае рашэнне прапанаваў». Пра стварэнне невясёлай музыкі ў доміку ля могілак з куніцай на даху чытай па спасылцы.
На лічбавых платформах пакуль выходзіў толькі сінгл «Тут нікому не месца». Некаторыя кампазіцыі музыканты прэзентавалі ў розных зборных лайвах.
Дзе: Chmury (ulica 11 Listopada 22)
Калі: 1 лістапада, 20:00
Квіткі: 70 злотых (€ 16)