Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе альбом на вершы Уладзіміра Някляева

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе альбом на вершы Уладзіміра Някляева

Зацаніць плытку ужывую можна будзе ўжо ў гэтым месяцы.

 

 

24 красавіка Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новую праграму на вершы паэта Уладзіміра Някляева. У альбом, запісаны з варшаўскім струнным квартэтам, увайшло 13 кампазіцый, а пройдзе прэзентацыя ў суправаджэнні WZ-Orkiestra.

«Гэта наша трэцяя вялікая супраца, – каментуе плытку Зміцер Вайцюшкевіч, – “Зорке Дзіве” папярэднічалі альбомы “Танга з ружай” і “У нашых снах”. У новую праграму ўвайшлі кранальныя лірычныя песні на вершы Уладзіміра Пракопавіча, у асноўным прысвечаныя галоўнай тэме ў жыцці кожнага – тэме кахання. Таму і прэзентуем альбом вясной».

Каардынаты прэзентацыі такія: 24 красавіка, Палац культуры імя Шарко, у 19:00. Квіткі можна набыць тут.