«РСП» выпусцілі сінтовы міні-альбом
Бэнд «Разбітае сэрца пацана» выпусціў чатыры трэкі на актуальныя для беларусаў тэмы: візавыя праблемы, разрыў сувязей, 2020 год. Гучыць усё, аднак, досыць бадзёра.
EP «Разве тут» быў запісаны ў супрацоўніцтве з гукарэжам Яраславам Тамілам, які выступіў у ролі аранжыроўшчыка. Гук плыткі для тых, хто даўно слухае «РСП», падасца незвычайным: замест гітаркі і дудачкі хлопцы ўдарылі па сінтах. Але лірычны персанаж застаецца нязменным – сэрца яго эфектыўней за любую геапалітыку б’е на аскепкі няшчаснае каханне.
Слухаць «Разве тут» на ўлюбёнай пляцоўцы