Polyn дасць канцэрт у Варшаве

Супергурт Polyn, дзе граюць музыкі з «Пятлі Прыхільнасці» і Port Mone, выступіць 27 красавіка ў варшаўскім клубе Spatif.
«Нарэшце мы гатовыя пакінуць пячоры, злезці з дрэва і зладзіць выязное свята», – напісалі артысты ў сацсетках.
У 2023 годзе Polyn выпусцілі альбом «202022». На тры трэкі з плыткі былі створаныя пранізлівыя відэа: гэта «Опаздываешь немного», «В тумане» і «Старость».
Раннія пташкі могуць узяць квіткі на «даунтэмпа аб безнадзейнасці» па 100 злотых, потым цэннік уздымецца да 130.
Больш канцэртаў беларускіх артыстаў знойдзеш у адмысловым матэрыяле, які мы рупліва абнаўляем. Са свежага – дадалі невялічкі тур Iva Sativa і гіг «СОЮЗ» у Вільні.