Plushka зарэлізіў новую lofi beats плытку

Plushka зарэлізіў новую lofi beats плытку

Беларускі бітмэйкер Plushka выпусціў новы альбом «PAD 3 (EP#15)».

«PAD 3 (EP#15)» – гэта дзесяць няспешных кампазіцый у стылі лоўфай бітс, здольныя наладзіць на збалансаваны, удумлівы настрой для падарожжа па знешнім ці ўнутранным свеце. Альбом выйшаў на лэйбле Radio Plato.

 


 

Plushka – пра рэліз:


– Назва «Pad 3» – ад вялікай любві да сэмплявання і проста да лічбы 3. На гэтай плытцы я хацеў перадаць галоўным чынам настрой і свае пачуцці. Думаю, гэта робяць усе музыкі: субліміруюць сваё нутро ў гукі. І калі гэта па-сапраўднаму, тады гэта адразу адчуваецца. Спакойны, вясёлы, месцамі меланхалічны альбом.

У адным з трэкаў ёсць голас маёй бабулі. Бывае, мы не бачымся вельмі доўга, і калі я вяртаюся ў Беларусь, я ёй тэлефаную. Адзін з такіх момантаў трапіў на дыктафон, а пасля і ў гэты альбом.

Таксама на плытцы багата гітарных партый. Гэта мая любімая схема: засэмпляваць што-небудзь, а потым найграць сваю гітару ці бас. Раней я скептычна ставіўся да сэмплявання, пакуль не зразумеў, што спосабаў карыстання гэтай тэхнікай нашмат больш, чым можна падумаць першы раз.

І па старой завядзёнцы, тут ёсць дыялогі з савецкага кіно. Раней я часта рабіў такія прыёмчыкі, бо люблю савецкае кіно па сваёй натуры  і чуць, як прыгожа ў ім гавораць людзі.

 

Паслухаць рэліз можна на ўсіх стрымінгах. Падтрымаць музыку можна праз Bandcamp.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.