Nürnberg выпусцілі лонгплэй «Adkaz»
Самы папулярны ў свеце беларускамоўны гурт Nürnberg дропнуў трэці альбом – «Adkaz».
26 хвілін новай музыкі Nürnberg дакладна не расчаруюць аматараў гурта і маюць высокія шанцы затрымацца ў плэйлістах тых, хто толькі пачынае ўлюбляцца ў беларускі постпанк.
Паслухаць альбом можна ў Spotify, YouTube Music і на іншых стрымінгах. На Bandcamp можна набыць лічбавы альбом у фармаце FLAC, а таксама вініл.
У сакавіку музыкі адправяцца ў тур па гарадах Мексікі, Калумбіі і Коста-Рыкі.
Фота: @coghtevrann / Nürnberg в Facebook