Уся дыскаграфія N.R.M даступная на стрымінг-платформах

Уся дыскаграфія N.R.M даступная на стрымінг-платформах

Пакуль мы ўсе прывыкаем да хатняга жыцця, N.R.M і MediaCube робяць нам выдатны падарунак.

З гэтага дня поўная дыскаграфія гурта N.R.M упершыню стала даступная на стрымінг-платформах. «Яндекс.Музыка» або «Вконтакте», Apple Music або Spotify – выбірай любімы сэрвіс і хутчэй убівай у пошук тры запаветныя літары.

Такім чынам, цяпер легальна можна паслухаць усе альбомы гурта, запісаныя пры ўдзеле Вольскага. «ŁaŁaŁaŁa" (1995), «Одзірыдзідзіна» (1996), «Пашпарт грамадзяніна NRM» (1998), «Try čarapachi» (2000), «Dom kultury» (2006), «06» (2007), а таксама зборнік «Spravazdača 1994-2004» (2004).

Гурт N.R.M існуе з 1994 года, тады ён вырас з удзельнікаў гурта «Мроя», лідарам якога быў Лявон Вольскі.

 


 

 Слухаць дыскаграфію N.R.M