Шоукейс-фэст Music Week Poland запрашае артыстаў з Усходняй Еўропы

Шоукейс-фэст Music Week Poland запрашае артыстаў з Усходняй Еўропы

26–29 чэрвеня ў Варшаве ўпершыню пройдзе шоукейс-фестываль Music Week Poland. Гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе – у тым ліку для беларускіх артыстаў і артыстак, бо, у адрозненне ад іншых польскіх шоукейс-фэстаў, гэты не засяроджаны на лакальным кантэксце.

На Music Week Poland адбудуцца жывыя выступы, канферэнц-сесіі, адукацыйныя мерапрыемствы. На івэнт завітаюць прадстаўнікі музычнай індустрыі і медыйшчыкі з розных кутоў Еўропы. Арганізатары заяўляюць падзею як «браму для польскіх і ўсходнееўрапейскіх артыстаў, праз якую можна выйсці на дынамічныя еўрапейскія музычныя рынкі».

Ад творцаў, якія хочуць выступіць на Music Week Poland, чакаюць кароткую бія, спасылку на стрымінгі, дзе можна паслухаць іх музыку, фота, тэхнічны райдар і дадатковую інфу. Крытэры адбору – мастацкая якасць, арыгінальнасць, сугучнасць фестывалю.

Дадатковыя пытанні можна задаваць па адрасе contact@musicweekpoland.com. Заяўкі прымаюць да 20 сакавіка на сайце фэсту.

Нагадаем, што і сусветна вядомы бэнд Molchat Doma некалі выступаў на утульным шоукейсе ў Менску.

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.

Гульня з самой сабой. Вялікае інтэрв'ю з Палінай

Гульня з самой сабой. Вялікае інтэрв'ю з Палінай

Новая творчасць, эксперыменты, канцэрты, тэлешоу, беларуская музыка – пагаварылі з Палінай пра ўсё.

Akute выпусцілі альбом «V»

Akute выпусцілі альбом «V»

І гэта не першакрасавіцкі жарт!

14 лучших треков марта

14 лучших треков марта

Австралийский инди-рок, американский хип-хоп и беларусский дэнс-поп: что интересного вышло в марте?

«Хороший редактор всем недоволен»: интервью с Колей Редькиным

«Хороший редактор всем недоволен»: интервью с Колей Редькиным

Сколько живут комментарии, как придумали «Вписку» и почему жизнь в 30 лет – это кайф?

Танцуй, как ниндзя: в Минске прошла японская вечеринка

Танцуй, как ниндзя: в Минске прошла японская вечеринка

Камбэк в двухтысячное детство.

«ЛСП» наконец выступили в «Минск-Арене»: как это было?

«ЛСП» наконец выступили в «Минск-Арене»: как это было?

Фоторепортаж от palasatka c самого большого сольника «ЛСП» в истории.