«Мечта» запрашае на бясплатны рэйв і канфу для клубнай індустрыі

«Мечта» запрашае на бясплатны рэйв і канфу для клубнай індустрыі

27 верасня рэйв-тусоўка «Мечта» і грамадскае аб’яднанне «Позитивное Движение» ладзяць канферэнцыю для клубнай супольнасці. Да ўдзелу запрашаюць арганізатараў івэнтаў, арт-дырэктараў, дыджэяў, культурніцкіх менеджараў і ўсіх датычных.

Мэта мерапрыемства – «паказаць, якім можа быць сучасны рэйв – інтэлігентным, карысным, натхняльным, бяспечным і разам з тым поўным энергіі і драйву». «Позитивное Движение» ўжо 25 гадоў займаецца прафілактыкай ВІЧ-інфекцыі і нарказалежнасці, а таксама аховай фізічнага і псіхічнага здароўя людзей па ўсёй краіне. Сёлета каманда аб’яднала свае намаганні са славутай рэйв-тусоўкай, каб зрабіць беларускі чыл больш бяспечным для ўсіх яго ўдзельнікаў і ўдзельніц. 

 Праграма канферэнцыі: 

18:00 – рэгістрацыя, вітальнае слова;

18:40 – панэльная дыскусія «20 гадоў прафілактыцы ВІЧ»;

20:30 – «Прафілактыка: падыходы і складанасці»;

22:00 – брыфінг з арганізатарамі івэнтаў і дыджэямі;

22:30 – музычная частка.

На індустрыяльную частку канферэнцыі патрэбна зарэгістравацца, яна будзе закрытая для шырокай публікі. А вось уваход на рэйв – вольны для ўсіх. З 22:30 да 00:00 будуць раздаваць эксперыментальную музыку. Пасля поўначы пачнецца танцавальная частка. У лайнапе – лакальныя дыджэі і прывоз: muxewei і Utah.

 Падрабязнасці – у інстаграмах праектаў.

 

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.