Лявон Вольскі выдаў альбом «Амерыка»

Лявон Вольскі выдаў альбом «Амерыка»

Лявон Вольскі прэзентаваў шосты сольнік – «Амерыка». Пад вокладкай – 11 песень пра прэрыі, вецер і каўбойскі капялюш.

Дыск быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам, з якім Лявон Вольскі супрацоўнічаў і раней. Крыніцай натхнення для прынцыпова новага матэрыялу паслужыла амерыканская музыка 60-х, вестэрны, творчасць The Byrds, Боба Дылана, Джоні Кэша, Creedence Clearwater Revival, The Beach Boys.

Дзеля аўтэнтычнасці гучання Снорэ Бергеруд выкарыстоўваў на запісу адмысловыя інструменты і кампаненты: струны для бас-гітары без абмоткі, пластыкі для бубноў, якія імітуюць старыя, зробленыя са скуры, як у 60-х. Эфекты для інструментаў і голасу выкарыстоўваліся выключна такія, што мелі ўжытак у тыя часы.

 

 

«Я з дзяцінства люблю вэстэрны. Гэтыя чырвоныя выпаленыя землі, населеныя суворымі шукальнікамі прыгодаў, драўляныя мястэчкі з салунам, касцёлам, банкам і, час ад часу, чыгуначнай станцыяй. Мужныя героі, асляпляльныя спадарожніцы, падступныя зламыснікі... Верны конь, паходнае вогнішча, дарожныя торбы... І хэпі-энд, ворагі глытаюць пыл, сілуэт героя павольна знікае на тле крывавага заходу сонца».

Дзве песні з альбома – «Палон» і «Дзьмухаўцовае віно» – былі прэзентаваныя падчас анлайн-канцэрта да Дня Волі. Назва плыткі да апошняга трымалася ў сакрэце. Слухачам прапанавалі адгадаць яе за адмысловы прыз, але ні ў кога гэта не атрымалася.

 

 

Акрамя Яндекс.Музыки альбом можна паслухаць на наступных пляцоўках: VK, iTunes, BOOM, Apple Music, Google Play, Amazon, YouTube Music. Усе лінкі шукай тут.

Заўтра Лявон Вольскі «адпраўляецца» ў сусветны анлайн-тур. Выступы ў фармаце хатняй акустыкі будуць транслявацца праз старонку Лявона Вольскага ў Facebook на канкрэтную краіну. Расклад такі: Польшча – 16.04, Вялікабрытанія – 17.04, ЗША – 18.04, Чэхія – 22.04, Ізраіль – 23.04, Украіна – 24.04, Германія – 25.04, Літва – 29.04, Беларусь – 30.04.

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

В этом году лето в Минске началось 31 мая.

14 лучших треков мая

14 лучших треков мая

Главные майские песни в одном материале.

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Люди, музыка, ритм – в Минске появился еще один классный фестиваль.

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

34 песни, которые свае рэбята знают наизусть.