luty sakavik «Soram» – новы праект ветэранаў менскай сцэны

luty sakavik «Soram» – новы праект ветэранаў менскай сцэны

Гэта новы праект удзельніка гурта TonqiXod, які выконвае ролю першага рэлізу лэйбла Paliklinika.

 

 

 

luty sakavik – тандэм Уладзя Лянкевіча (гурт TonqiXod) і Эрыка Арлова-Шымкуса – беларускага кантрабасіста, якога ты можаш памятаць па старых канцэртах Паліны (тады яшчэ Рэспублікі) і гурце Vuraj.

«Я пачаў множыць сутнасці. Інтэлектуалы гэтым разам пралятаюць», – так апісвае праект Лянкевіч.

Разам яны заходзяць на тэрыторыю танцавальнай электронікі і постпанку – атрымаліся чатыры песні без надакучлівых электрагітар: толькі біт, бас і сінтэзатары.

Рэліз адбыўся на лэйбле Paliklinika – яшчэ адным пачынанні Эрыка. «Soram» – пакуль што адзіны рэліз лэйбла, але, калі ты шукаеш месца для выхаду свайго праекта, пішы ім на пошту info@paliklinika.net.