Што агульнага паміж Joy Division і Іванам Мележам? Або Depeche Mode і Сяргеем Грахоўскім? Менскі паэт і дызайнер Павел Дарохін адказаў на гэтае пытанне – вокладкі. У рамках флэшмобу #літвініл Павел аб'яднаў вокладкі культавых рок-альбомаў з назвамі твораў класікаў беларускай літаратуры. Хто ж ведаў, што атрымаецца настолькі трапна!
«Прыдумаў я гэта, калі ехаў з Федзем Жывалеўскім з гурта “Голая Манашка”. Ён сказаў, што збіраецца пайграць у клубе Re:public на паказе фільма пра Joy Division. Ну і я згадаў найбольш вядомую іх вокладку, якую яны таксама наўпрост узялі з адной энцыклапедыі. І чамусьці ўявіў, што гэта людзі на балоце. Дома дамаляваў чалавечкаў і змяніў надпіс. Так узнік канцэпт», – распавядае «Будзьме» пра задумку мастак. – Вокладкі я яшчэ з дзяцінства люблю, бо ў бацькі багатая дыскаграфія – і вінілу, і кампакт-дыскаў. Ну і плюс мастацкая адукацыя. А цяпер культура вокладкі не тое, каб зусім сыходзіць, але цалкам перафарматуецца ў наш век інтэрнэту. Да таго ж дудлы – розныя дамалёўкі – вельмі інтэрактыўная рэч, якая выступае ў якасці гульні з адкрытым удзелам».
Дарэчы, флэшмоб #літвініл ўжо падтрымалі. Сваю порцыю «дудлаў» прадставіў журналіст Аляксандр Арсёнаў. На наш сціплы погляд, «Боўі feat. Сымон-Музыка» і «Адэль feat. Паўлінка» – сапраўдныя шэдэўры!
Radiohead – Kid A (2000)
Nirvana – Nevermind (1991)
The Beatles – Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (1967)
Black Sabbath – Never say Die! (1979)
Joy Division – Unknown Pleasures (1979)
Green Day – American Idiot (2004)
Linkin Park – Hybrid Theory (2000)
Adele – 21 (2011)
David Bowie – Aladdin Sane (1973)
KISS – Destroyer (1976)
Iron Maiden – The Final Frontier (2010)
Alice in Chains – Dirt (1992)
Далучайся да флэшмобу і ты. Хэштэг – #літвініл.
Візуал by Павел Дарохін і Аляксандр Арсёнаў