Ліса – новае імя ў беларускай поп-музыцы

Ліса – новае імя ў беларускай поп-музыцы

Маладая менская спявачка Ліза Кастэнка aka Ліса выпусціла дэбютны міні-альбом. «Бархат» – гэта пяць дыхтоўных поп-песень, якімі хочацца без упыну дзяліцца з сябрамі-замежнікамі.

 

 

Ліса пра рэліз:

– Мне 18 год. Я вучуся на першым курсе журфака. У школе я спявала ў хоры, у дзясятым класе пачала займацца гітарай, пісаць свае песні і выконваць толькі іх. Затым я зразумела, што час развівацца і выходзіць на новы ўзровень, таму стала запісваць трэкі пад мінусы сваіх сяброў. Для «Бархата» біты стварылі Janne, Divewithin і Started, звадзіў усё Дан Жураўкевіч з ArrowSound. Адразу ў мяне была ідэя запісаць вялікі альбом з нейкай гісторыяй, я пачала яе прыдумляць, але нічога ў дэбютны EP не ўвайшло. Таму гэта проста асобныя трэкі, кожны са сваёй атмасферай, якія прыгожа ляглі разам. Альбом з гісторыяй планую выпусціць восенню.

 

 Ліса ў сеціве: 

VK      Soundcloud