На стрымінгах з’явіліся запісы гурта «Любовь и спорт»

На стрымінгах з’явіліся запісы гурта «Любовь и спорт»

Сем рэлізаў гурта «Любовь и спорт» цяпер можна паслухаць на стрымінг-пляцоўках.

«Любовь и спорт» 25 гадоў таму заснавалі ў 1999 годзе Андрэй Вашкевіч (вакал, гітара), Аляксей Кустаў (бас-гітара), Арцём Залескі (ударныя). Адзіным афіцыйным рэлізам гурта да сёння заставаўся разнамасны «Любовь и спорт» 2002 года. Цяпер дасяжным для ўсіх зацікаўленых беларускай музыкай стаў упарадкаваны «поўны збор твораў». Трэкі выкладзеныя на шматлікіх платформах, у тым ліку – YouTube, Spotify, Apple Music, Яндекс.Музыка, VK Музыка.

 

 

Спасылкі на ўсе альбомы і інфармацыю пра тых, хто прыклалі рукі да іх стварэння, шукай на адмысловым сайце.

Запісы «Любовь и спорт» былі выпушчаныя пры па ініцыятыве Вольгі Вашкевіч з адабрэння Арцёма Залескага і Аляксея Кустава, пры ўдзеле Ганны Драпеза, якая была дызайнеркай гурта, а зараз стварыла новыя вокладкі і сайт. Менеджарам перавыдання выступіў Дзмітрый Безкаравайны, які працаваў з гуртом у 2000–2002 гадах.