У Варшаве пройдзе канцэрт беларускіх індзі-гуртоў

КШТАŁТ – «вольная прастора са смакам Беларусі» ў Варшаве – запрашае 16 верасня на бераг Віслы меламанаў(-ак), прагных для музыкі па-за жанрамі.

«Восень уступае ў свае правы ды пачынае авалодваць думкамі, эмоцыямі і часам. У гэтую пару людзі здымаюць маскі радасці, святло адпачынку павольна знікае. Яны шукаюць новыя твары. Цемры? Халоднай роспачы? Але дзе? Яны ў нас – на беразе цёмнай Віслы», – так загадкава анансуюць канцэрт у інстаграме КШТАŁТ

Лайнап вечара:

«Сербский нож» 

yahorsho 

višniovy tort 

Lubber Louie  

Tekla Goldman  

Vapna  

Для Vapna гэты выступ будзе дэбютным. Нядаўна рабяты дропнулі першы LP «Askiepki», над якім працавалі пяць гадоў у шасці краінах. «Мы хочам, каб гэты альбом быў мосцікам праз межы і паміж месцамі; каб яго слухалі і ў Менску, і ў Вільні, і ў Гомлі, і ў Гданьску, і паўсюль, дзе ён можа быць пачуты і зразуметы», – кажуць музыкі. Жыўцом пачуць гэтую музыку можна будзе якраз на тусоўцы КШТАŁТ.

Акрамя музыкі наведвальнікі і наведвальніцы імпрэзы змогуць паактыўнічаць і здзейсніць нейкі таямнічы рытуал – падрабязнасці абяцаюць бліжэй да івэнта.

 Дзе:  Варшава, Boogaloo Beach Bar, Wybrzeże Gdyńskie 2

 Калі:  16 верасня, 19:00

 Колькі:  данейшан, любая купюра.