«Крама» выпусцілі кліп на песню з новага альбома
Легендарны гурт «Крама» прэзентаваў кліп на песню «Дапіў віно» з новага альбома «Зацменны блюз».
У здымках кліпа паўдзельнічалі зорныя сябры калектыву Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.
«Гэтая песня з тых, якія як напісаныя, так і запісаныя, — кажа фронтмэн «Крамы» Ігар Варашкевіч. – У яе і тэкст вельмі просты і кароткі. Гаворка ў ім ідзе пра сяброў, якія сабраліся праз гадоў 20-30 і аддаюцца ўспамінам. Але адзін з іх пастаянна «пантуецца», ды астатнія прапануюць яму з’ехаць на таксоўцы альбо выйсці ў акно. Як часта гэта робіцца, кліп не зусім прывязаны да сэнсу. На 50% гэта імправізацыя — як і выбар персанажаў ды акцёраў, якія ўсе адразу натхніліся задумай ды пагадзіліся паўдзельнічаць без усялякіх ганарараў. У выніку атрымалася менавіта тое, што мы хацелі!»
Музыкальнага відэа на «Дапіў віно» гурт анансуе выхад новага альбома «Зацьменны блюз» 12-га траўня.