На K6 LIVE выйшаў выступ-споведзь Анастасіі Рыдлеўскай

На K6 LIVE выйшаў выступ-споведзь Анастасіі Рыдлеўскай

Анастасія Рыдлеўская распавяла K6 LIVE, як музыка дапамагла ёй вярнуць сілу пасля таксічных адносін. Праект запусціў другі сезон размовай па душах і жывым выступам артысткі.

Анастасія выканала тры песні з альбома «Alchemia»: «Was It All Worth It?», «Пустэча» і «Lilith». Для кожнай з іх былі створаныя асобая сцэнаграфія, уласнае светлавое афармленне і адмысловы макіяж.

«Alchemia» — чацвёрты альбом Рыдлеўскай, і ён адметны тым, што гэта дамашні bedroom-праект, усе кампазіцыі напісаныя, запісаныя, аранжаваныя і зведзеныя самой артысткай з дапамогай сябра-гукарэжысёра Аляксандра Карнейчука.

«Калі я пачынала пісаць песні, я наогул не разумела прадакшн, не ўмела працаваць у Ableton, бо ў мяне было ўсяго трохгадзіннае навучанне. Таму адзіным маім інструментам быў голас, — кажа Анастасія. — Цяпер, вядома, я лепш разумею прадакшн. Але я ўсё яшчэ люблю вяртацца да гэтай вельмі сырой, вельмі старажытнай часткі сябе, бо гэта найчысцейшы спосаб паказаць эмоцыю».

Свой стыль артыстка апісвае як арт-поп і цёмную электроніку, змяшаную з паганскім фолкам, і трымацца аднаго жанру яна не збіраецца: «Я люблю Nine Inch Nails — і люблю Pussycat Dolls. Люблю Radiohead і Тома Ёрка. Люблю Баха. <…> Я ведаю, што з пункту гледжання маркетынгу было б лепш трымацца аднаго жанру, але тады гэта было б непраўдай».

 

 

Фота: Gajowy Marucha

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.

Как записать трек с ToneTwins

Как записать трек с ToneTwins

Показываем, как создать многослойную композицию по рецепту беларусских электронщиков ToneTwins.

Metronomy і рэйв да світання: навошта ехаць у Вільню 7 і 8 верасня?

Metronomy і рэйв да світання: навошта ехаць у Вільню 7 і 8 верасня?

Weekend-гайд па галоўным віленскім фэсце.

Справа ў Белай Царкве

Справа ў Белай Царкве

Вялікі фотареэпорт з другога фестывалю Sprava ад Тані Капітонавай.

Музыкальный толковый словарик. Выпуск #6

Музыкальный толковый словарик. Выпуск #6

«Латенси», «тремоло» и «гроулинг» – прокачиваем музыкальный лексикон с помощью пачки непонятных терминов.

На чем играют Shaman Jungle?

На чем играют Shaman Jungle?

Диджериду, сяо и джембе – послушай и посмотри на инструменты беларусских шаманов.

Как вилку из розетки вынули

Как вилку из розетки вынули

Татьяна Замировская вспоминает Александра Куллинковича.

Плейлисты музыкантов: группа Nizkiz

Плейлисты музыкантов: группа Nizkiz

От Radiohead и Linkin Park до Pink Floyd и «Любэ» – 22 любимые песни могилевской рок-группы.

Дзясяты FSP адбыўся

Дзясяты FSP адбыўся

Дзясяты фрыкі-фэст у вялікай фотасправаздачы 34mag.