Intelligency вярнуліся з новым альбомам

Intelligency вярнуліся з новым альбомам

Здарыўся камбэк беларускага тэхна-блюза: гурт Intelligency дропнуў лонгплэй ажно на 16 трэкаў.

З моманту тык-ток-фурору трэка «August» мінула чатыры гады, з выхаду альбома «Technobluestherapy» – два. Фанаты інтэлігентнай электронікі зачакаліся.

«Мы два гады пісалі альбом пра траўмы сучаснасці, апісваючы віток культурнага дэкадансу. Мы імкнуліся напісаць музыку, а не бэнгеры, – кажуць музыкі. – Насуперак гэтаму цёмнаму часу каштоўнасці і ідэалы па-ранейшаму побач з намі. Упершыню мы пастараліся ўкласці ў музычны альбом нешта большае, чым проста рамяство. Мы ўклалі туды ідэалы».

 

 

Паслухаць альбом на ўлюбёным стрымінгу можна па лінку

На падтрымку плыткі гурт выправіцца ў тур:

23.11 – Прага

25.11 – Берлін

28.11 – Рыга

29.11 – Вільня

30.11 – Варшава

  Квіткі – тут.