Выйшаў альбом «Люлі-люлі» – першы афіцыйны рэліз фолк-праекта «Гутатэлі»

Выйшаў альбом «Люлі-люлі» – першы афіцыйны рэліз фолк-праекта «Гутатэлі»

«Люлі-люлі» – гэта першая плытка за 14 гадоў існавання праекта Hutateli. Тут спалучаныя тэксты аўтэнтычных беларускіх песень і аўтарская музыка. Унутры – 8 кампазіцый, на вокладцы – здымак з акна хутара ў Валожынскім раёне.

 

Гэты акустычны фолк-праект утварылі музыкі Верасень і Аўгіня Манцэвіч. Падчас падарожжа па Паўночнай і Паўднёвай Амерыках у межах праекта «З табурэтам да акіяна» яны ездзілі аўтаспынам і спявалі беларускія народныя песні. Выступы праходзілі ў дзіцячых садках, бізнэс-офісах, паліцэйскіх пастарунках і ў прамым эфіры панамскага тэлебачання. З сабою з Беларусі музыкі ўзялі табурэтку і пакінулі яе на беразе Паўднёвага акіяна. 

Праз некалькі гадоў у гурта з’явілася назва «Гутатэлі». На дыялекце паўночна-ўсходняга Палесся гэта азначае «арэлі» – падобна арэлям, музыка праекта гушкае слухача на трансавых хвалях.


 

Верасень і Аўгіня Манцэвіч аб стварэнні альбома:

– Мінулай вясной у нас быў канцэрт у Варшаве і прыйшло шмат сяброў, якіх мы даўно не бачылі. Гэтая сустрэча дала своеасаблівы імпульс, з’явілася такое дзіўнае пачуццё, як быццам усе разам ноччу сядзім вакол ляснога вогнішча і спяваем любімыя песні. Такое самае адчуванне, як было падчас вандроўкі па Амерыках. Людзі падпявалі нам, працягвалі спяваць, нават калі песня скончвалася.

Раней было некалькі спробаў запісацца, але нешта ўсё не атрымлівалася. А ў Варшаве мы жылі на кватэры сябра, дзе жыў знаёмы гукарэжысёр са студыі яшчэ аднаго сябра. Карты сышліся, бо можна было хутка дамовіцца і са студыяй, і з гукарэжысёрам. Ён да таго ж даў сваю гітару на запіс, скрыпку ўзялі ў арэнду ў мясцовай дзіцячай школе. Потым з усім астатнім нам таксама дапамаглі сябры. Адным сказам: In friendship we trust!

У альбом увайшло восем песень, з іх тры – гэта тыя, з якімі мы ездзілі па Амерыцы, і пяць, створаных за час жыцця на хутары. Той вясной мы рыхтаваліся да канцэрта, была адрэпетаваная праграма – яе мы і запісалі ў студыі. Песні да канцэрта выбіраліся больш дзвіжовыя, менш лірычныя, каб качала слухачоў. За адзін дзень мы запісалі 33 версіі з розных песень, спявалі і гралі, пакуль былі сілы. 

Канцэрты мы цяпер даём вельмі рэдка. Але калі ёсць нагода, раз на год можна дастаць гітару і скрыпку, здзьмуць з іх пыл, зрабіць дзве-тры рэпетыцыі і сыграць канцэрт для сяброў, бо для нас музыка – гэта перш за ўсё сродак камунікацыі. І калі такая камунікацыя адбываецца – з’яўляецца сэнс ва ўсім гэтым, нават калі гэта не прыносіць ні грошай, ні славы.

 

34 Mixes #6: Stereobeaver

34 Mixes #6: Stereobeaver

Парад вінілавых міксаў працягваецца. Сустракай – апалагет «Хэнговераў», містар Stereobeaver!

Семь лучших музыкальных документалок на IDFA 2017

Семь лучших музыкальных документалок на IDFA 2017

Шедевры музыкальной документалистики на крупнейшем кинофестивале Европы.

Bondage Fairies: коллаж-репорт с минского концерта

Bondage Fairies: коллаж-репорт с минского концерта

Два метра впечатлений, склеенных с любовью в цельную историю.

Музыка улиц #3: что люди слушают в наушниках?

Музыка улиц #3: что люди слушают в наушниках?

От Rammstein и Chase & Status до синтпоп-сборника 80-х.

Потерянный оазис братьев Галлахеров

Потерянный оазис братьев Галлахеров

Чем хорош «As You Were» Лиама Галлахера и почему «Who Built The Moon?» – проходная пластинка Ноэла Галлахера? Разбираем альбомы обоих братьев.

Bonne Nuit*: фотарэпорт з канцэрта Super Besse

Bonne Nuit*: фотарэпорт з канцэрта Super Besse

Фірмовы рэпорт ад palasatka з прэзентацыі новага альбома Super Besse у Оk16.

34 Mixes #5: FB

34 Mixes #5: FB

Only-вінілавы мікс па трушным бэйсе для начных урбаністычных вандровак.

Новые альбомы: Noel Gallagher’s High Flying Birds и Bjork

Новые альбомы: Noel Gallagher’s High Flying Birds и Bjork

Два долгожданных альбома этой осени.

Касетны рывайвл

Касетны рывайвл

Чаму аўдыякасеты зараз зноў on the top і хто з беларускіх бэндаў адказны за касетны рывайвл – даследуем тэму.