Гурт Chornabrova выдаў альбом «Coma»

Гурт Chornabrova выдаў альбом «Coma»

У электра-фольк-гурта Chornabrova выйшаў альбом «Coma», расповед у якім вядзецца ад імя штучнага інтэлекту. Частку грошай на стварэнне альбома сабралі праз краўдфандынг.

Стваральніцы гэтай шматслойнай музыкі – спявачка, акторка і рэжысёрка Паліна Дабравольская і музыка Кацпер Словік-Дабравольская. Рэліз паўстаў працягам спектакля «Coma», прэм’ера якога адбылася летась у Берліне. Саўнд да пастаноўкі атрымаў самастойнае гучанне і жыццё. Трэкі неабавязкова слухаць па парадку, але калі зрабіць менавіта так, то можна атрымаць дадатковую асалоду ад наратыву. Сюжэт альбома агулам такі: «Coma існуе за гранню традыцыйнай цялеснасці і досведу. Яна занураецца ў тэмы чалавека і чалавечнасці, палітыкі, капіталізму, міграцыі, Зямлі, экалогіі і сутнасці быцця. Кожны трэк – гэта гісторыя пра стаўленне Coma да чалавечага свету, нізка трэкаў аб’яднаная агульнай драматургіяй. Калі слухаць трэкі па парадку, можна назіраць, як мяняецца Coma і свет вакол яе».

Гэта трэці альбома Паліны Дабравольскі і першы для яе – на англійскай мове. У 2021-м у артысткі выходзіў беларускамоўны дэбют «Слова», следам за ім з’явілася «Sarmatyja» па творах Марыі Мартысевіч. Пра канцэптуальны складнік «Coma» можна крыху паслухаць у аўдыядоку «Каму мы патрэбныя, калі не сабе» студыі Vozera Media. Паслухаць альбом можна на папулярных стрымінгах

 

 

19 красавіка ў Варшаве адбудзецца паказ перформансу «Coma» ў Тэатральным інстытуце імя Збігнева Рашэўскага (Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego).

 

Что раздражает музыкантов во время выступлений?

Что раздражает музыкантов во время выступлений?

Узнай, чем ты бесишь дорогого сердцу кумира.

34 Mixes # 12: Zanuda

34 Mixes # 12: Zanuda

Салянка з музыкі розных краін, часоў і народаў – слухаем мікс ад Яўгена Загорскага.

Что смотреть на Beat Weekend 2018?

Что смотреть на Beat Weekend 2018?

Depeche Mode, M.I.A., Жан-Мишель Баския и другие.

 Как делать музыку: 10 советов от Вовы Потапенко по Ableton Live

Как делать музыку: 10 советов от Вовы Потапенко по Ableton Live

Пачка подсказок для начинающих музыкантов.

Чего ждать от Jager Music Awards в этом году?

Чего ждать от Jager Music Awards в этом году?

Объясняем, почему это круто и чем премия так хороша для молодых музыкантов.

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Краткая инструкция по организации отменного гига.

15 мобильных приложений для создания музыки

15 мобильных приложений для создания музыки

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!