З цяпліцы на вініл: Emil Zenko рыхтуе LP «Greenhouse»

З цяпліцы на вініл: Emil Zenko рыхтуе LP «Greenhouse»

Для мультыдысцыплінарнага артыста Эміля Зянько «Greenhouse» – даўняя і паслядоўная гісторыя, якая пачалася з закінутай цяпліцы пад Горадняй. Спачатку гэта былі відэа, музыка і сама прастора, потым – праект са сваёй выразнай эстэтыкай.

Цяпер у гэтай гісторыі з’явіцца сакавіты вініл: на Kickstarter запусцілі кампанію на GREENHOUSE 5 YEARS ANNIVERSARY LP: абмежаваны наклад у 300 асобнікаў, вялікая раскладная вокладка і крутое афармленне.

Акрамя вінілу, у кампаніі ёсць мерч, зроблены разам з гарадзенскім праектам MECHTA: цыянатыпіі на бавоўне і два асобныя арт-лоты – гіпсавая маска твару Эміля і вялікі жывапісны холст, напісаны спецыяльна пад рэліз.

34mag спытаў у Эміля, чаму цяпер:

«”Greenhouse” нібыта пяць гадоў, хоць гэта, вядома, умоўна. Насамрэч ён пачаўся яшчэ ў 2019-м, так што яму ўжо дзесці сем. Але гэта нагода нарэшце ўсё гэта запусціць, аформіць і зрабіць тое, пра што мяне даўно прасілі, – выпусціць “Greenhouse” на вініле. З альбомам “VHS такая схема ўжо спрацавала, і цяпер я, па сутнасці, пракручваю яе яшчэ раз, толькі ўжо з гэтым праектам.

Мінулы год мы рыхтавалі не толькі сам рэліз, але і ўсё, што вакол яго. У кампанію ўвайшла старая гіпсавая маска з майго твару, а яшчэ я спецыяльна пад гэты запуск напісаў вялікі холст з натуры. Карацей, хацелася, каб тут было з чаго выбраць: асобна пласцінка, розныя колеры вінілу, шопер, майкі, лонгслівы і іншыя рэчы. Цяпер галоўнае – за месяц усё гэта сабраць, пасля чаго яно сыдзе ў вытворчасць. Cпадзяюся, на пачатку лета людзі атрымаюць свае замовы. Будзем рады падтрымцы, асабліва ад тых, хто слухае вініл, калекцыянуе яго або проста хоча камусьці падарыць».

Калі ты таксама пытаўся(-лася) ў Эміля, калі ўжо вініл, адказ з’явіўся. Падтрымаць рэліз і зрабіць перадзамову можна тут.

 

 

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.