Mikita, TonqiXod, Akute – героі года

Mikita, TonqiXod, Akute – героі года

Учора партал TuzinFM ладзіў музычную імпрэзу, прысвечаную дню народзінаў. Па добрай традыцыі менавіта на ёй былі вызначаныя лаўрэаты прэміі «Героі года».

 Адкрыццём 2017 года названы Mikita,  які робіць глыбокадумную электронную музыку з беларускамоўнымі тэкстамі. Ты напэўна зацаніў(-ла) прыгажосць краявідаў і гукаў у яго дэбютным кліпе «Лёс». Таксама Mikita адзначыўся адмысловым каверам на «Гісторыю майго жыцця» Naviband і цікавым трэкам на верш «Пакліч» Яўгеніі Янішчыц.

 

 

 

 Гуртом года стаў TonqiXod,  які сёлета зачараваў усіх плыткай «Колер, якога няма». Тым больш балючай стала навіна пра тое, што музыкі прыпыняюць дзейнасць. Дарэчы, на «Першаку» якраз перад гэтым выйшла вялікае інтэрвью з «балотнымі гідальга».

 

 

 

Магілёўскіх рокераў  Nizkiz ушанавалі як аўтараў лепшай песні сезона.  Гэта трэк «Небяспечна».

 

 

 

 Re1ikt  сталі героямі года за  лепшы кліп,  у здымках якога музыкі нават не прымалі удзелу. Відэа на песню «Хадзіла галота» стварыла вядоўца курсаў «Мова нанова» ў Бабруйску Алеся Лацінская.

 

 

 

 «Płastyka»  Akute прызнаная  лепшым дыскам.

 

 

Фота - Таня Капітонава

5 моцных кліпаў верасня

5 моцных кліпаў верасня

Ад «ЛСП» і Bjork да Fergie і XXXTentacion – падборка вераснёўскіх кліпаў, якія зносяць дах. З розных прычын.

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

6 лепшых дакументалак пра музыку і сучасную культуру.

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.