Drum Warz x JJ.OK выпусцілі дарк-джаз-трып-хоп плытку

Drum Warz x JJ.OK выпусцілі дарк-джаз-трып-хоп плытку

На лэйбле Radio Plato выйшла цікавая навінка ад Drum Warz x JJ.OK.

«Fragments» – гэта змрочны, нуарны альбом, у якім спалучаюцца сэмплаваныя дарк-джазавыя кампазіцыі, цяжкі гітарны гук і брудныя олдскульныя барабаны. Рэліз спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, трып-хопа і, месцамі, гітарнага эмбіента.

«Праца над альбомам пачалася яшчэ на пачатку восені 2023 года, – распавядаюць музыкі. – За гэты час змянілася некалькі ідэй і канцэпцый. На гэтым рэлізе Drum Warz адышоў ад класічнага boom bap прадакшэна, дзякуючы гітары, якая дадала змрочнага і цягучага гучання».

 

 

Слухаць альбом на стрымінгах 

 

Drum Warz – беларускі музыка і бітмэйкер. Робіць інструментальны хіп-хоп старой школы, у аснове бітоў якога кладуцца джазавыя, фанкавыя і нават металёвыя кампазіцыі з персанальнай калекцыі. Мае некалькі альбомаў і EP. Раней удзельнічаў у берасцейска-менскай кааліцыі бітмэйкераў Podpolie 162.

JJ.OK – беларускі музыка і гітарыст. З дапамогай гітары, дрона і шумавых эфектаў стварае вязкія, насычаныя палотны ў разнастайных жанрах – ад эмбіента і дрона да эксперыментальнага пост-рока і поп-электронікі. З'яўляецца часткай гуртоў The Glitchhh, Electric Poets і DAH.

 

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.